ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Шаноўныя чытачы!
Міжнародная канферэнцыя

Гэта добра быць здаровым!

Гэта добра быць здаровым!
Іншыя навіны

З 1 ліпеня па 31 жніўня 2008 года ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка «Гэта добра быць здаровым!», прымеркаваная да правядзення ў рэспубліцы Года здароўя.




Сучасны стан грамадства, высокія тэмпы яго развіцця прад’яўляюць пэўныя патрабаванні да чалавека і яго здароўя. Здароўе – гэтае паняцце не толькі біялагічнае, але і сацыяльнае. На падтрыманне, захаванне і ўмацаванне здароўя ўплывае шэраг фактараў, сярод якіх – стан навакольнага асяроддзя, узровень развіцця аховы здароўя, лад жыцця і шматлікае іншае.

Значнасць гэтай праблемы высока ацэнена дзяржавай, якая праяўляе клопат аб здароўі сваіх грамадзян і прадпрымае значные крокі ў гэтым напрамку. «Здароўе чалавека з’яўляецца адным з прыярытэтаў нашай дзяржаўнай палітыкі», – гаворыцца ў «Пасланні Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь», апублікаваным у газеце «Советская Белоруссия» (2008).

Усяго ж у экспазіцыі больш як 30 публікацый з перыядычных выданняў за 2006–2008 гг.

Кантактны тэлефон: 293-25-87

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам