ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальная бібліятэка пашырае сферы супрацоўніцтва
Канферэнцыя ў Санкт-Пецярбургу, прысвечаная фондам бібліятэк у лічбавую эпоху

Героі кніжнай краіны

Героі кніжнай краіны
Іншыя навіны

З 6 красавіка ў музеі кнігі (пам. 347) арганізавана выстава “Героі кніжнай краіны”.

2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, прымеркаваны да дня нараджэння вялікага дацкага пісьменніка і казачніка Ханса Крысціяна Андэрсана (1805–1875). Музей кнігі запрашае на сустрэчу з любімымі героямі легендарных твораў для дзяцей.

У экспазіцыі прадстаўлены самыя раннія выданні твораў сусветна вядомых аўтараў, такіх як сам Х.К. Андэрсан, браты Грым, Ш. Перо, Д. Дэфо, Дж. Свіфт, А. Пушкін, М. Лермантаў, М. Гогаль, П. Яршоў, С. Маршак, К. Чукоўскі, А. Купрын, А. Талстой, М. Горкі, В. Біянкі і інш., а таксама пераклады іх твораў на беларускую мову.

Асобны раздзел пазнаёміць з кнігамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Сярод іх – любімыя творы для дзяцей класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, зборнікі юбіляраў гэтага года – К. Буйло, Янкі Маўра, Э. Агняцвет, а таксама творы такіх вядомых беларускіх аўтараў, як А. Якімовіч, В. Вітка, М. Лынькоў і інш.

Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю развіцця сусветнай і беларускай дзіцячай мастацкай кнігі на працягу некалькіх стагоддзяў. Многія з экспануемых экзэмпляраў дэманструюцца шырокай аўдыторыі ўпершыню.


Выстава будзе працаваць да 31 мая 2023 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81(8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам