ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка мастацкіх мініяцюр
Шматгранны талент вучонага

Геній оперы

Геній оперы
Іншыя навіны

З 16 па 31 снежня 2008 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць тэматычная выстаўка “Геній оперы”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння кампазітара Джакама Пучыні (1858–1924).


Пучыні – выдатны оперны кампазітар Італіі. Яго творчасць завяршае класічны перыяд у гісторыі італьянскай оперы і разам з тым належыць ужо новаму часу. Стыль Пучыні індывідуальны. Кампазітар свабодна і з вялікім майстэрствам выкарыстоўваў найноўшыя дасягненні познерамантычнай і імпрэсіянісцкай гармоніі аркестроўкі.

Галоўнае багацце яго музыкі – гэта мелодыя. У ёй найпаўней раскрылася лірыка-драматычнае дараванне Пучыні і выявілася нацыянальная прырода яго творчасці. Надзвычай прыцягальная сіла мелодый кампазітара ў іх эмацыйнай экспрэсіі, рэльефнасці, гнуткім спалучэнні пластычнай шырокай арыёзнасці ў стылі бельканта з элементамі гарадской бытавой спеўнасці і выразнай дэкламацыяй.

Яго творчасць дэмакратычная і па тэматыцы, і па сваёй звернутасці да самай шырокай аўдыторыі. “Я пішу для людзей усіх рас”, - заўважыў кампазітар у адным са сваіх лістоў. Даступнасць яго музыкі не мае нічога агульнага са спрошчанасцю. Лёгкасць успрыняцця нараджаецца ў выніку дакладнай, беспамылковай і драматургічнай накіраванасці любога комплексу сродкаў выразнасці на дасягненне патрэбнага эфекту.

З мастацтвам Джакама Пучыні цесна звязаны творчыя лёсы многіх славутых спевакоў – Э. Каруза, Б. Джыльі, М. Батысціні, М. Калас, П. Дамінга, Л. Павароці і інш.

Лепшыя творы італьянскага майстра ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай опернай класікі, захаваўшы да нашага часу вялікую сілу ўздзеяння і заслужаную папулярнасць.

У экспазіцыі больш за 70 дакументаў, сярод якіх нотныя выданні і аўдыёдакументы, а таксама кнігі і часопісы, прысвечаныя кампазітару і яго творчасці.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця

26 Май 2020

26 мая аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў праведзены вэбінар для абласных бібліятэк на тэму “Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця”.

Бібліятэка анлайн

І зноў пра Вялікую Айчынную вайну: дакументы, артыкулы, успаміны пра ваенныя падзеі і абаронцаў – у інфармацыйным рэсурсе “Дзяржыншчына гераічная”

26 Май 2020

Аддаючы даніну памяці ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і загінулым, віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць карыстальнікаў з краязнаўчымі рэсурсамі публічных бібліятэк, прысвечанымі гэтай тэме. На гэты раз прадстаўляем “Дзяржыншчыну гераічную” – электронны рэсурс Дзяржынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Бібліятэка анлайн

26 Май 2020

Wir.by публікуе лекцыі пра беларускую культуру. Гэта відэа, падкасты, артыкулы і нават гульні. Сярод асноўных тэм — лінгвістыка, літаратура, жывапіс, гісторыя, міфалогія, архітэктура і кіно.

Навіны бібліятэк

Буктрэйлеры: “Живые и мёртвые” Канстанціна Сіманава

26 Май 2020

Канстанцін Сіманаў сустрэў 1941 год ужо сфармаваным літаратарам, журналістам. Таму яго погляд на падзеі, у гушчы якіх ён апынуўся, асабліва каштоўны. Бо выяўленчая сіла літаратурнага таленту і пісьменніцкая назіральнасць дапамаглі яму разглядзець і захаваць на паперы шматлікія важныя дэталі жыцця на вайне.

Буктрэйлеры

111