ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жыхара Тэхаса забралі ў паліцыю з-за не здадзенай у бібліятэку кнігі
Жыццё, выказанае словам

Гартаючы старонкі юрыдычнай перыёдыкі

Гартаючы старонкі юрыдычнай перыёдыкі
Іншыя навіны

З 4 лістапада па 31 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Гартаючы старонкі юрыдычнай перыёдыкі”.


Прафесійныя перыядычныя выданні – неад’емная частка самаадукацыі спецыялістаў у сферы права. Інфармацыя, якая ў іх апублікавана, у сувязі з яе аператыўнасцю, шматаспектнасцю і актуальнасцю з’яўляецца каштоўнай крыніцай для павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства.

Матэрыял, які экспануецца на выстаўцы, будзе цікавы спецыялістам розных сфер ведаў.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з публікацыямі з перыядычных выданняў “Судовы веснік”, “Юрист”, “Вестник Высшего Хозяйственного Суда Республики Беларусь”, “Промышленно-торговое право”, “Юстыцыя Беларусі”, “ Библиотечка журнала «Юрист»”, “Право и бизнес”, “Законодательство и правопорядок” і інш.

У дакументах, прадстаўленых на выстаўцы, шырока асвятляецца шэраг пытанняў па сучасным стане прававой дзейнасці ў нашай краіне. Аўтары артыкулаў знаёмяць чытачоў з асноўнымі кірункамі ўдасканалення судовай дзейнасці на бліжэйшы перыяд, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб камерцыйнай тайне”, прынятым у 2013 г.; разглядаюць пытанні аб ролі гаспадарчых судоў у сучасных эканамічных рэформах; дапамагаюць зразумець сутнасць механізмаў узаемадзеяння работніка і наймальніка.

Экспазіцыя налічвае больш за 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам