ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Распрацаваны Выніковы дакумент кангрэса
Parlі italiano? Пераклад глядзіце ніжэй

Гарады XXI стагоддзя: адкрытасць, бяспека, устойлівасць

Гарады XXI стагоддзя: адкрытасць, бяспека, устойлівасць
Іншыя навіны

З 18 кастрычніка па 8 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Гарады XXI стагоддзя: адкрытасць, бяспека, устойлівасць”, прысвечаная Сусветнаму дню гарадоў.


Пачынаючы з 2014 года, гэты Дзень штогод адзначаецца 31 кастрычніка. Ён быў устаноўлены рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/68/239) у снежні 2013 года з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай міжнароднай грамадскасці да праблем гарадоў свету і сусветнай урбанізацыі.

Гарады – гэта цэнтры інтэлектуальнай дзейнасці, гандлю, культуры, навукі, прадукцыйнай працы, сацыяльнага развіцця і шмат чаго іншага. 3,5 млрд чалавек – амаль палова чалавецтва – сёння жыве ў гарадах, і гэтая лічба працягвае расці. Паводле статыстычных даных ААН, да 2030 года больш за 60 % насельніцтва планеты будуць гарадскімі жыхарамі. На пачатак 1800-х гадоў у гарадах пражывала 2 % насельніцтва, а к 1950-му – ужо 30 %. Кожны дзень гарады свету папаўняюцца амаль на 180 тыс. чалавек. Такая імклівая ўрбанізацыя дае не толькі новыя магчымасці, але і выклікае цэлы шэраг новых праблем. Гарады адчуваюць значную нагрузку і рызыкі для ўстойлівага развіцця, у тым ліку ў сферы жылля, інфраструктуры, харчовай бяспекі, аховы здароўя, адукацыі, рынку працы, навакольнага асяроддзя і агульнай бяспекі.

Нягледзячы на намаганні ААН па распрацоўцы і ўкараненні праграм, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця гараджан, практычна ва ўсіх буйных мегаполісах і сёння захоўваюцца шматлікія формы беднасці, расце няроўнасць, дэградацыя навакольнага асяроддзя, сацыяльная і эканамічная выключанасць асобных груп насельніцтва і прасторавая сегрэгацыя. Усе гэтыя фактары прымушаюць сусветную супольнасць нарошчваць і каардынаваць далейшыя намаганні дзеля забеспячэння ўстойлівага развіцця гарадскіх і іншых населеных пунктаў.

Для выпрацоўкі эфектыўнага плана дзеянняў па забеспячэнні зручных для жыцця умоў у гарадах і кантролю яго рэалізацыі ААН правяла ўжо тры канферэнцыі, прысвечаныя населеным пунктам. Першая прайшла ў Ванкуверы ў 1976 годзе (Хабітат I), другая – у Стамбуле ў 1996 годзе (Хабітат II), а ў кастрычніку 2016 года ў Кіта (Эквадор) адбылася трэцяя канферэнцыя (Хабітат III), удзельнікі якой прынялі новы парадак дня ў сферы ўрбанізацыі, які змяшчае глабальныя стандарты ў галіне планавання, кіравання і жыцця ў гарадах.

Новы парадак дня развіцця гарадоў надае імпульс у вырашэнні праблем, звязаных з урбанізацыяй, на наступныя два дзесяцігоддзі. Гэтае пагадненне з’яўляецца прамым працягам прынятага ў верасні 2015 года Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, які ўключае Мэту 11 – “Зрабіць гарады і населеныя пункты адкрытымі, бяспечнымі, жыццяздольнымі і ўстойлівымі”.

Цяперашні парадак дня развіцця гарадоў патрабуе па-новаму глянуць на працэс урбанізацыі. Ён, да прыкладу, змяшчае палажэнні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці гарадскога планавання. Планавая ўрбанізацыя павялічыць здольнасць гарадоў генерыраваць занятасць і багацце і будзе спрыяць разнастайнасці і сацыяльнай згуртаванасці паміж рознымі класамі, культурамі, этнасамі і рэлігіямі. “Мы маем намер дамагчыся таго, каб усе жыхары гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу карысталіся роўнымі правамі і роўнымі магчымасцямі...”, – гаворыцца ў прынятым дакуменце. На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Працэс урбанізацыі і ўстойлівае развіццё гарадоў
  • Планаванне і кіраванне развіццём гарадоў. Дзейнасць ААН-Хабітат
  • Сацыяльна-эканамічныя праблемы развіцця гарадоў
  • Гарадское асяроддзе і экалогія горада
  • Сацыяльна-культурнае развіццё гарадоў
  • Найбуйнейшыя мегаполісы свету: на шляху ў будучыню

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага і эканамічнага профіляў, навуковым работнікам, спецыялістам у галіне геаграфіі, дэмаграфіі, сацыёлагам, архітэктарам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца працэсам урбанізацыі і сацыяльна-эканамічным развіццём гарадоў і населеных пунктаў.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Спіс літаратуры

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам