ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Святочнае мерапрыемства дзіцячага пакоя
Адкрыццё выстаўкі кніг Францыска Скарыны

Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму

Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму
Іншыя навіны

З 4 па 13 кастрычніка ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца выстаўка першадрукаў “Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму”.


На ёй экспануюцца Біблія Ф. Скарыны з Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (Гёрліц, Германія) і выданні Ф. Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Асобнік з Гёрліца, які быў выяўлены ў 2003 г. у Верхнялужыцкай навуковай бібліятэцы (ВЛНБ), складаецца з 11 алігатаў: кніга Прамудрасць, чатыры кнігі Царстваў, пяцікніжжа Маісея (кніга Быццё, кніга Зыход, кніга Левіт, кніга Лічбы, кніга Другі закон) і кніга Іісуса Навіна.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць: пяцікніжжа Маісея і кніга Іісуса Навіна, якія адсутнічаюць у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), кніга Быццё з агульным для ўсей Бібліі гравіраваным тытульным аркушам, кнігі Царстваў з вядомым партрэтам Францыска Скарыны.

Выдавецкую дзейнасць Скарына пачаў у Празе ў 1517 г., дзе надрукаваў Псалтыр, а затым 22 кнігі Старога Запавету пад агульнай назвай “Бівлія руска”. Усе яны выпушчаны фарматам у чацвёртую долю аркуша, што было не характэрна для заходнееўрапейскіх друкаваных Біблій таго часу. Тэксты Бібліі надрукаваны на царкоўнаславянскай мове. У сваіх прадмовах Скарына падкрэслівае, што мэта яго выдавецкай дзейнасці – дапамагчы простым людзям “познать мудрость и науку”, “абы, научившиеся мудрости, добро жили на свете”. Шматлікія гравюры ў яго кнігах вылучаюцца арыгінальнасцю кампазіцый, сюжэтаў і майстэрствам гравіравання.

Канвалют Бібліі Ф. Скарыны з 11 кніг (з фонду ВЛНБ) Гравіраваны тытульны ліст Бібліі Кніга Быццё (з фонду ВЛНБ)
Кніга Прамудрасць(з фонду ВЛНБ) Гравюра кнігі Прамудрасць Кніга Царстваў з партрэтам Францыска Скарыны (з фонду ВЛНБ)
Кніга Ісуса Навіна (з фонду ВЛНБ) Гравюра кнігі Ісуса Навіна Кніга Ісуса Навіна (з фонду ВЛНБ)
Кніга Другі закон (з фонду ВЛНБ) Гравюра кнігі Зыход Кніга Другі закон (з фонду ВЛНБ)
Кніга Прамудрасць Саламона. Прага, 1518 (з фонду НББ) Кнігі Царстваў. Прага, 1518 (з фонду НББ) Кніга Іова. Прага, 1517 (з фонду НББ)
Эклезіяст. Прага, 1518 (з фонду НББ) Песня песням. Прага, 1518 (з фонду НББ) Кніга Прамудрасць Іісуса сына Сірахава. Прага, 1517 (з фонду НББ)

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам