ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нарада з удзелам дырэктараў бібліятэк ВНУ
Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца

Фаўна і флора рэк, азёр і балот

Фаўна і флора рэк, азёр і балот
Іншыя навіны

З 2 лютага па 13 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Фаўна і флора рэк, азёр і балот: ахова і рацыянальнае выкарыстанне”, прымеркаваная да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў.


Гэты Дзень штогод адзначаецца ва ўсіх краінах 2 лютага пачынаючы з 1997 года. Дата для святкавання была абрана не выпадкова: менавіта ў гэты дзень, 2 лютага 1971 года, у іранскім горадзе Рамсар была падпісана Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, больш вядомая як “Рамсарская канвенцыя”.

Названая Канвенцыя стала першым глабальным дакументам, поўнасцю прысвечаным аднаму тыпу экасістэм. Яна заклікана захаваць і забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне водна-балотных угоддзяў як сродкаў дасягнення ўстойлівага развіцця ва ўсім свеце. Дзяржавы, якія падпісалі Рамсарскую канвенцыю, вызначаюць на сваёй тэрыторыі прыдатныя ўчасткі для ўключэння ў Спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння і абавязваюцца ахоўваць гэтыя ўгоддзі, вадаплаўных птушак, што насяляюць іх, і забяспечваць належны нагляд за імі.

Па стане на 7 красавіка 2011 года ўдзельнікамі гэтай канвенцыі з’яўляюцца 160 дзяржаў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца 1 971 водна-балотнае ўгоддзе міжнароднага значэння агульнай плошчай 190 737 919 га.

У адпаведнасці з азначэннем Рамсарской канвенцыі, пад водна-балотнымі ўгоддзямі (ВБУ) разумеюць раёны мелкаводдзяў, балот, тарфянішчаў, вадаёмаў прыродных або штучных, пастаянных або часовых, стаялых або праточных, прэсных, саланаватых або салёных, таксама ўключаючы марскія акваторыі, глыбіня якіх не перавышае шасці метраў падчас адліваў.

Усе без выключэння водна-балотныя ўгоддзі – гэта складаныя экалагічныя сістэмы. Яны надзвычай разнастайныя, але любому з іх уласцівая адна асноўная рыса – комплекснае ўзаемадзеянне іх галоўных кампанентаў: глебы, вады, жывёл і раслін, якое ажыццяўляе шматлікія функцыі і стварае многія прадукты, што стагоддзямі выкарыстоўваюцца чалавецтвам.

Рэспубліка Беларусь далучылася да Рамсарскай канвенцыі ў верасні 1999 года. Наша краіна асабліва багатая на водна-балотныя рэсурсы. Нягледзячы на інтэнсіўныя меліярацыйныя работы, у Беларусі да сённяшняга часу захавалася ў натуральным стане значная колькасць водна-балотных угоддзяў (каля 6,4 % тэрыторыі краіны). У нашай рэспубліцы знаходзяцца 9 тэрыторый, якія маюць міжнароднае значэнне і ўключаны ў Спіс найбольш каштоўных водна-балотных угоддзяў: заказнікі “Спораўскі”, “Сярэдняя Прыпяць”, “Простыр”, “Званец”, “Альманскія балоты”, “Ельня”, “Асвейскі”, “Котра”, Бярэзінскі біясферны запаведнік.

На тэрыторыі Беларусі захаваліся ў натуральным стане найбуйнейшыя ў Еўропе адкрытыя нізінныя балоты. Беларускія балоты – “лёгкія” Еўропы. У многім дзякуючы ім уся Еўропа дыхае чыстым паветрам, паколькі 1 гектар балота штогод выводзіць з атмасферы 550 – 1 880 кілаграмаў вуглякіслага газу. Усё наша “балотнае багацце” гэтак жа эфектыўна чысціць атмасферу, як 20 мільёнаў гектараў лесу. Балоты і абводненыя поймы раўнінных рэк маюць істотнае значэнне для захавання біяразнастайнасці і прыроднай спадчыны. Яны з’яўляюцца важным рэгіёнам для ўзнаўлення шматлікіх відаў птушак, якія знікаюць, тут растуць рэдкія віды найкаштоўнейшых лекавых раслін, а таксама ягадныя расліны.

З мэтай захавання прыроднага багацця ў нашай краіне вядзецца работа па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне захавання і разумнага выкарыстання водна-балотных угоддзяў. Зацверджаны Нацыянальная стратэгія развіцця сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый да 1 студзеня 2015 года і схема рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння да 1 студзеня 2015 года.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Водна-балотныя ўгоддзі міжнароднага значэння.
  • Фаўна, экалогія і ахова птушак водна-балотных угоддзяў.
  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне захавання водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння.
  • Ахова і рацыянальнае выкарыстанне водна-балотных угоддзяў у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам і аспірантам экалагічных, біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцей, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай захавання водна-балотных угоддзяў і біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі:

Дакументы

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам