ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Віншуем з Днём горада!
Разам з кнігай адкрываем свет

Эпоха і мастак

Эпоха і мастак
Іншыя навіны

З 13 верасня па 16 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Эпоха і мастак”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і перакладчыка С.І. Грахоўскага (1913–2002).


Экспазіцыя складаецца з шасці раздзелаў, у якіх прадстаўлены творчы і жыццёвы шлях пісьменніка, – “...А песня будзе жыць...”, “Майстэрства пачынаецца з асобы”, “Сонечная сцежка”, “Галасы і вобразы”, “Любоў мая – зямля мая”, “Перажытое і перажытае”.

Сярод экспанатаў выстаўкі – кнігі пісьменніка, калектыўныя зборнікі, нотныя і перыядычныя выданні, у якіх змешчаны творы аўтара. Адметнае месца ў экспазіцыі займаюць першыя публікацыі Сяргея Іванавіча, якія былі надрукаваны ў часопісе “Беларускі піянер” (№ 7, 1926; № 3, 1929).

З маленства пісьменнік далучыўся да паэзіі. Пра гэта сведчыць той факт, што свой першы верш “Змена Ільічу” ён падпісаў: “Піянер Сяргей Грахоўскі”.

У ліку прадстаўленых выданняў – першы зборнік вершаў “Дзень нараджэння”, надрукаваны ў 1958 г. (амаль праз 32 гады пасля першай публікацыі).

Акрамя магчымасці дакрануцца да паэзіі С. Грахоўскага, наведвальнікі выстаўкі могуць пазнаёміцца з прозай аўтара і яго перакладамі на беларускую мову твораў А. Блока, С. Ясеніна, А. Гайдара, Л. Украінкі, Р. Тагора і інш.

Завяршаюць экспазіцыю даведачныя выданні, энцыклапедычныя матэрыялы і шматлікія публікацыі, прысвечаныя таленавітаму пісьменніку, аўтарамі якіх з’яўляюцца А. Бельскі, Т. Борбат, Л. Алейнік, Р. Баравікова і інш.

На выстаўцы прадстаўлена каля 300 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 77 16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам