ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вернасць бацькаўшчыне
V Маладзёжныя Дэльфійскія гульні

Энергазахаванне – стабільнасць эканомікі

Іншыя навіны

З 1 лістапада 2008 года ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка «Энергазахаванне – стабільнасць эканомікі».


Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў і стварэнне неабходных умоў для пераводу эканомікі краіны на энергасберагальны шлях развіцця – адна з прыярытэтных задач дзяржаўнай энергетычнай палітыкі. Рашэнне гэтай задачы дазволіць гарантаваць пры прагназуемых тэмпах росту ўстойлівае забеспячэнне насельніцтва і эканомікі краіны энерганосьбітамі.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 30 артыкулаў з перыядычных выданняў.

Канцэпцыя энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Указам Прэзідэнта № 433 ад 17 верасня 2007 г., мае вялікае практычнае значэнне для ўсіх галін эканомікі. У прадстаўленым на выстаўцы артыкуле «Новая Концепция энергетической безопасности» з часопіса «Энергетика и ТЭК» (2008) намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Л. Шанец каменціруе дадзены дакумент.

Пытанням энергаэфектыўнасці прысвечаны артыкул міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь А. Азярца «Рационально использовать, грамотно экономить», надрукаваны ў часопісе «Экономика Беларуси» (2007).

У ліку матэрыялаў, якія экспануюцца на выстаўцы – публікацыя Л. Прышчэпы «Энергосбережение и снижение энергоемкости продукции — важнейшие факторы устойчивого развития экономики» (Проблемы управления, 2008, № 1). У ёй разглядаюцца магчымасці выкарыстання нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі ў сувязі з нарастаючай тэндэнцыяй павышэння цэн на энерганосьбіты.

Выстаўка працягнецца да 30 снежня 2008 г.

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Новыя партнёры РЗЭК бібліятэк Віцебскай вобласці

26 Сак 2020

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Віцебскай вобласці далучылася дзяржаўная ўстанова культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 сакавіка 1945 года. 44 дні да Перамогі

27 Сак 2020

Наступленне Чырвонай арміі. Веснавыя палявыя работы пачаліся. Навіны з Мазыра, Барысаўскага раёна і іншых куткоў БССР. Газеты: “Большэвік Палесся” (№ 29), “Совецкая радзіма” (№ 47), “Большэвіцкая трыбуна” Барысаўскага раёна (№№ 30–31), “Звязда” (№ 53).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Выказваем падтрымку Італіі ў барацьбе з каранавірусам

26 Сак 2020

З 26 па 31 сакавіка ўключна па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіцца графічны малюнак у падтрымку Італіі з надпісам “Беларусь салідарна з італьянскім народам”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111