ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жанчына года 2008
АбВаяцельнае мастацтва

Эканамічная тэорыя, навука і практыка ў ХХI стагоддзі

Эканамічная тэорыя, навука і практыка ў ХХI стагоддзі
Іншыя навіны

З 2 сакавіка 2009 года ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Эканамічная тэорыя, навука і практыка ў ХХI стагоддзі”.


У перыяд глабальных змен, якія адбываюцца ў свеце, інтарэс людзей да эканамічнай тэорыі ўсё больш узрастае. У сучасных умовах кожны адукаваны чалавек павінен разбірацца ў шырокім коле эканамічных пытанняў, каб самастойна вызначаць сваю пазіцыю і мець пэўнае светаразуменне.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 публікацый розных аўтараў з перыядычных выданняў за 2008 год.

Пытанням эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь прысвечаны прадстаўленыя на выстаўцы публікацыі часопіса “Экономика Беларуси” (2008). Сярод іх – артыкулы міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь М.П. Зайчанкі “Белорусская экономика: темпы роста сохраняются”, намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А.У. Кабякова “Инвестировать в экономику Беларуси комфортно и выгодно” і інш.

Не губляе актуальнасці пытанне пра ролю дзяржавы ў эканамічнай сістэме. Задача эканамічнай навукі – вызначыць, куды павінен быць накіраваны вектар дзяржаўнага рэгулявання. Сярод матэрыялаў экспазіцыі – публікацыя Т.У. Сакалінскай “Белорусская модель государственного регулирования экономики: институциональный подход”, апублікаваная ў часопісе “Экономика ХХI века” (2008).

Шырокаму асвятленню тэмы садзейнічае прадстаўленая на выстаўцы падборка матэрыялаў з часопісаў “Общество и экономика”, “Экономист”, “Вопросы экономики”, “Новая экономика”, “Мировая экономика и международные отношения” і інш.

Выстаўка будзе доўжыцца да 30 красавіка.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам