ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Усходні маяк сталіцы
У добры шлях!

Экалагічная культура ў інтарэсах устойлівага развіцця

Экалагічная культура ў інтарэсах устойлівага развіцця
Іншыя навіны

З 5 чэрвеня па 6 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Экалагічная культура ў інтарэсах устойлівага развіцця".



Выстаўка прысвечана Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя, які штогод адзначаецца 5 чэрвеня і з’яўляецца для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адным з асноўных спосабаў прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да экалагічных праблем, паколькі навакольнае асяроддзе ў цяперашні час ужо не можа быць аддзелена ад умоў існавання чалавека і з’яўляецца найважнейшым элементам устойлівага развіцця грамадства.

Святкаванне гэтага дня разлічана на тое, каб даць народам свету магчымасць актыўна садзейнічаць устойліваму і справядліваму развіццю ў сферы экалогіі.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Асноўная частка выданняў – гэта дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы і інш.), выдадзеныя за апошнія 5 гадоў. У іх даюцца апісанні глабальных экалагічных праблем, разглядаюцца пытанні экалагічнай бяспекі грамадства і перспектывы ўстойлівага экалагічнага развіцця. На выстаўцы таксама прадстаўлены асноўныя міжнародныя дагаворы і канвенцыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Асобны раздзел экспазіцыі пазнаёміць чытача з літаратурай, у якой дадзена ўяўленне аб экалагічнай сітуацыі ў Беларусі і тэндэнцыях яе змены, аб выкарыстанні прыродных рэсурсаў і дзяржаўнай палітыцы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая для навукоўцаў, студэнтаў, спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўсіх тых, хто цікавіцца праблемамі экалогіі.

Навіны

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

27 Ліс 2020

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

27 Ліс 2020

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge 2020 – на старт!

27 Ліс 2020

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён! З 26 лістапада па 6 лютага ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!

25 Ліс 2020

25 лістапада на XXIV Агульным сходзе членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ) прайшлі выбары прэзідэнта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111