ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сімфонія колеру
Адкрыццё выстаўкі беларускага жывапісца Аляксея Кузьміча

Еўрапейская інтэграцыя: вопыт і перспектывы развіцця

Еўрапейская інтэграцыя: вопыт і перспектывы развіцця
Іншыя навіны

З 12 ліпеня па 11 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Еўрапейская інтэграцыя: вопыт і перспектывы развіцця”.


Адной з важных з’яў на тэрыторыі Еўропы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны сталі працэсы інтэграцыі, якія з 1950-х гг. пастаянна пашыраліся як геаграфічна, так і тэматычна. Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі, Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС), Еўрапейская супольнасць па атамнай энэргетыцы (Еўратам) першапачаткова складаліся з шасці дзяржаў-членаў – Францыі, Германіі, Бельгіі, Галандыі, Люксембурга і Італіі. Паступова гэтыя інтэграцыйныя аб’яднанні ўключалі ў сябе новыя краіны: Вялікабрытанію, Ірландыю і Данію (1973), Грэцыю (1981), Іспанію і Партугалію (1986), Аўстрыю, Фінляндыю і Швецыю (1995). У 2004 г. да Еўрапейскага саюза далучылася Польшча, Чэхія, Славакія, Славенія, Венгрыя, Эстонія, Латвія, Літва, Мальта і Кіпр, а ў 2007 г. – Балгарыя і Румынія.

Пашыралася еўрапейская інтэграцыя і тэматычна: спачатку інтэграцыйны працэс ахопліваў толькі асобныя сектары – вугаль і сталь, аднак паступова распаўсюдзіўся амаль на ўсю эканамічную галіну, на каардынацыю ўнутрыпалітычных пытанняў і знешнепалітычнага супрацоўніцтва, а таксама на супрацоўніцтва органаў паліцыі і юстыцыі. Сёння Еўрапейскі саюз (ЕС) уяўляе сабой інтэграцыйную арганізацыю з адзінай эканамічнай палітыкай, агульнай гандлёвай палітыкай у адносінах да трэціх краін, адзінай валютай, адзінымі нормамі ў галіне абароны праў чалавека, агульнай знешняй і абароннай палітыкай, а таксама супрацоўніцтвам у галіне правасуддзя і ўнутраных спраў.

На кожным новым этапе інтэграцыі для замацавання ўжо існуючага стану і ўкаранення новых прынцыпаў узаемадзеяння ўся сістэма наднацыянальных інстытутаў ЕС фіксавалася ў форме дагавора. У 2000-я гг. было пачата стварэнне адзінай Канстытуцыі для Еўропы, якая б замяніла ўсе папярэднія дамовы. Аднак канстытуцыйны працэс завяршыўся няўдачай. Было прынята рашэнне адмовіцца ад Канстытуцыі і замяніць яе звычайным дагаворам. Лісабонскі дагавор, які ўвайшоў у сілу ў снежні 2009 г., уносіць істотныя змены ў палітычную, эканамічную і прававую сферы функцыянавання Еўрапейскага саюза і мае вялікае значэнне для развіцця працэсу інтэграцыі.

Глабальны крызіс пачатку XXI ст. аслабіў еўрапейскі інтэграцыйны працэс, але не спыніў яго. Ключавой праблемай на сучасным этапе становіцца распрацоўка ўзгодненай стратэгіі выхаду з фінансава-эканамічнага крызісу, распрацоўка прыярытэтаў, вектараў развіцця, новых канцэпцый.

Для Рэспублікі Беларусь адносіны з Еўрапейскім саюзам – адзін з прыярытэтаў шматвектарнай знешняй палітыкі. Беларусь імкнецца да эфектыўных добрасуседскіх адносін з ЕС, у якіх закладзены сур’ёзны патэнцыял для развіцця эканомікі і дзяржавы ў цэлым. Асноўнымі напрамкамі гэтых адносін становяцца: пашырэнне рынкаў для беларускага экспарту; прыцягненне інвестыцый і сучасных тэхналогій з мэтай мадэрнізацыі эканомікі; забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці і доступ да рэсурсаў міжнародных крэдытных устаноў; свабода перамяшчэння людзей для садзейнічання эканамічным і гуманітарным сувязям, а таксама інтэграцыі Беларусі ў пан’еўрапейскую адукацыйную і культурную прастору, якая фарміруецца.

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 публікацый на рускай, англійскай, французскай и нямецкай мовах – дакументы міжнародных арганізацый, манаграфіі, артыкулы беларускіх і замежных вучоных, вучэбная літаратура.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя і тэорыя еўрапейскай інтэграцыі;
  • Права Еўрапейскага саюза;
  • Лісабонскі дагавор: новы этап у развіцці еўрапейскай інтэграцыі;
  • Сусветны фінансава-эканамічны крызіс і еўрапейская інтэграцыя;
  • Пашырэнне Еўрапейскага саюза і Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая навуковым работнікам, выкладчыкам ВНУ, аспірантам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі еўрапейскай інтэграцыі і міжнародных адносін.

Карысныя спасылкі:

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам