ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Востраў мужнасці і смутку
“А душа цешыцца прастораю…”

“Дзіўная родная мова”

“Дзіўная родная мова”
Іншыя навіны

З 14 лютага па 5 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Дзіўная родная мова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы (21 лютага).


Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і штогод адзначаецца 21 лютага, пачынаючы з 2000 года.

У лютым 2002 года, на сваёй 56-й сесіі, Генеральная Асамблея ААН, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы (рэзалюцыя № А/RES/56/262) і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Мовы з’яўляюцца самым моцным інструментам захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Яны выяўляюць непаўторную чалавечую творчасць ва ўсёй яе разнастайнасці. Як інструмент камунікацыі, успрымання і разважання, мова апісвае тое, як мы бачым свет, і адлюстроўвае сувязь паміж мінулым, сучасным і будучым. Кожная мова самабытная. Яна адлюстроўвае менталітэт і звычаі народа. Падобна імені, мы набываем родную мову ад маці ў дзяцінстве. Яна фарміруе нашу свядомасць, насычае закладзенымі ў ёй традыцыямі і культурай.

Прызнанне і павага ўсіх моў з’яўляецца ключом да захавання міру. У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, паколькі кожная з іх унікальным чынам адпавядае прызначэнню чалавека і кожная ўяўляе жывую спадчыну, якую трэба зберагчы. Усе крокі па распаўсюджванні родных моў служаць не толькі падтрыманню моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, развіццю больш поўнага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі ўсяго свету, але і ўмацоўваюць салідарнасць, заснаваную на ўзаемаразуменні, памяркоўнасці і дыялогу.

Сёння ў свеце існуе каля 7 000 моў. Толькі некалькі соцень моў у поўнай меры выкарыстоўваюцца ў адукацыі і дзяржаўным жыцці і менш за сто – у сферы лічбавых тэхналогій. Тысячы моў – хоць імі выдатна валодаюць тыя групы насельніцтва, для якіх яны з’яўляюцца штодзённым сродкам самавыражэння, – знаходзяцца па-за сістэмамі адукацыі, сродкаў інфармацыі, кнігавыдавецтва і грамадскай сферы ў цэлым. Больш за палову з існуючых у свеце моў знаходзяцца на грані знікнення. Ва ўсе часы мовы зараджаліся, існавалі, затым выміралі, часам нават не пакінуўшы следу. Але ніколі раней яны не знікалі настолькі хутка. Па дадзеных ЮНЕСКА, кожны месяц у свеце знікаюць дзве мовы. Таму Міжнародны дзень роднай мовы набывае асаблівае значэнне і стварае магчымасці для разгортвання ініцыятыў па падтрымцы і абароне ўсіх моў, асабліва тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы пазнаёмяць з намаганнямі, якія прадпрымаюць урады, установы сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, арганізацый грамадзянскага супольніцтва для захавання, павагі, падтрымкі і абароны моў, асабліва тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 публікацый на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Мовы і іх роля ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.
  • Міжнародныя нарматыўна-прававыя акты, якія спрыяюць развіццю моўнай разнастайнасці.
  • Мова, грамадства, адукацыя і праблемы міжкультурнай камунікацыі.
  • Мова і шматмоўе ў эпоху глабалізацыі і глабальных камунікацыйных сетак.
  • Моўная палітыка і перспектывы развіцця беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Рэзалюцыі аб абвяшчэнні Дня

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам