З 1 верасня па 31 кастрычніка 2008 года ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Дзеці – наша будучыня”, прымеркаваная да Дня ведаў.
Першага верасня гасцінна расчыняць дзверы школы, каледжы, ліцэі. Надышоў той час, калі нашы дзеці пасля вясёлага лета накіроўваюцца ў нялёгкае, але вельмі цікавае падарожжа.
Для першакласніка – гэта шлях, асветлены вачыма свайго мудрага настаўніка, які павядзе яго ў цудоўную краіну ведаў. Для выпускніка – гэта пачатак дарослага жыцця, калі будзе падведзены вынік навучання ў школе.
Адукацыя – той надзейны фундамент, на якім будуецца дабрабыт дзяржавы. І таму робіцца ўсё неабходнае, каб кожны юны грамадзянін краіны мог атрымаць глыбокія веды, рэалізаваць свае таленты, пасябраваць са спортам, стаць сапраўдным патрыётам Радзімы.
Заслугоўвае ўвагі прадстаўлены на выстаўцы тэкст выступлення міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькова А.М. “Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі навучэнцаў і студэнтаў”, змешчаны ў “Настаўніцкай газеце” за 17.04.2008 г.
Выклікае цікавасць артыкул вядомага акадэміка, доктара педагагічных навук Чачота В.У. “Детское население Республики Беларусь: положительный опыт и проблемы для решения”, надрукаваны ў часопісе “ Пачатковая школа” за 2007 г.
Часопісы “Бярозка”, “Качели”, “Мы”, якіяэкспануюцца на выстаўцы, знаёмяць з жыццём беларускіх дзяцей, іх поспехамі, інтарэсамі, праблемамі.
Экспазіцыя налічвае каля 30 публікацый з перыядычных выданняў.
Кантактны тэлефон: 293 25 87.