ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выданні 1940-х гадоў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і права

Добрая парада даражэйшая за золата

Добрая парада даражэйшая за золата
Іншыя навіны

З 2 ліпеня па 31 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Добрая парада даражэйшая за золата”.


Выконваючы якую-небудзь працу, кожны з нас часта мае патрэбу ў практычнай парадзе, але не заўсёды ведае, дзе яе атрымаць. Мэта дадзенай экспазіцыі – пазнаёміць чытачоў з перыядычнымі выданнямі, прадстаўленымі ў падсобным фондзе залы часопісаў, публікацыі якіх змяшчаюць каштоўныя парады і рэкамендацыі, звязаныя з будаўніцтвам і рамонтам, раскрываюць сакрэты майстэрства па дамаводстве, рукадзелля, кулінарыі і інш.

З дапамогай часопісаў “Сам себе мастер”, “1000 советов”, “Золотые ручки”, “Советы профессионалов”, “Поделись советом” вы навучыцеся прымаць правільныя рашэнні, а дробныя бытавыя праблемы цяпер будуць вырашаны проста і хутка.

Тым, хто клапоціцца пра сваё здароўе і звяртаецца да сродкаў народнай медыцыны, будуць цікавымі матэрыялы часопісаў “Ваш лекарь”, “Целитель”, “Секреты исцеления”, газет “Вестник ЗОЖ”, “Сам себе доктор”, “Лечебные письма”. Вас чакаюць незвычайныя метады лячэння захворванняў і шматлікія рэцэпты.

Чытачы, якія займаюцца творчасцю альбо маюць розныя хобі, знойдуць мноства крэатыўных ідэй у часопісах “Кудесница”, “Делаем сами”, “Ксюша” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 40 газет і часопісаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

 

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам