ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Увасобленая элегантнасць: “модныя” фатаграфіі 1920–1930 гадоў
Каханне – крыніца натхнення

Даследчык і пісьменнік

Даследчык і пісьменнік
Іншыя навіны

З 14 лютага па 20 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Даследчык і пісьменнік”, прысвечаная 60-годдзю беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук П.В. Васючэнкі.

Нарадзіўся Пётр Васільевіч 15 лютага 1959 года ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1981 годзе, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у якім працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1997 года – дацэнт, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, член журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” (2003).

П.В. Васючэнка даследуе спадчыну класікаў беларускай літаратуры, творчасць сучасных празаікаў і драматургаў, з'яўляецца аўтарам навуковых прац “Драматургія і час”, “Драматургічная спадчына Янкі Купалы: вопыт сучаснага прачытання”, “Пошукі страчанага дзяцінства”, “Беларуская літаратура XX стагоддзя і сімвалізм”, “Сучасная беларуская драматургія” і інш. Манаграфіі, зборнікі навуковых прац, літаратуразнаўчыя і крытычныя артыкулы, эсэ, а таксама выданні, якія выйшлі пад навуковай рэдакцыяй Пятра Васільевіча, кнігі з яго прадмовамі і пасляслоўямі прадстаўлены ў раздзеле “Васючэнка – даследчык”.

З мастацкімі творамі юбіляра, якія выйшлі як асобнымі выданнямі, так і ў калектыўных і тэматычных зборніках, а таксама часопісах, наведвальнікаў знаёміць раздзел “Васючэнка – пісьменнік”. Для прозы і драматургіі Пятра Васільевіча характэрныя гумар, іронія, гратэск, парадаксальнасць і падтэкст.

Экспануюцца кнігі апавяданняў “Белы мурашнік”, “Прыгоды аднаго губашлёпа” (суаўтар Антоні Вырвіч), зборнік п'ес “Маленькі збраяносец”, кнігі казачных аповесцей для дзяцей “Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі”, “Жаласлівая каралеўна”, “Каляровая затока”, раман-бурлеск “Дванаццаць подзвігаў Геракла” і інш.

У раздзеле “Формула Пятра Васючэнкі” паказваюцца матэрыялы пра творчую лабараторыю пісьменніка і даследчыка, яго метады літаратуразнаўчага аналізу беларускай літаратуры.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам