ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
НББ наведала туркменская дэлегацыя
Моўныя самацветы

Дарогамі подзвігаў

Дарогамі подзвігаў
Іншыя навіны

З 21 студзеня па 5 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Дарогамі подзвігаў”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Івана Рыгоравіча Новікава, беларускага пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1965), Дзяржаўнай прэміі імя П.М. Лепяшынскага (1968), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974).



Невычэрпнай тэмай для беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна. Значны ўклад у распрацоўку гэтай тэмы зрабіў таленавіты пісьменнік-дакументаліст Іван Рыгоравіч Новікаў.

Экспазіцыя складаецца з 3-х раздзелаў. Першы раздзел – “Па гарачых слядах гісторыі” знаёміць наведвальнікаў выстаўкі з творамі аўтара. Сярод іх:

  • дакументальныя нарысы “Дзесяць тыдняў у Злучаных Штатах Амерыкі” (1958), “Палескае золата” (1959) і іншыя;
  • творы, прысвечаныя героям Віцебскага і Мінскага падполля “Тварам да небяспекі” (1967), “Руіны страляюць ва ўпор” (1960–1961), “Дарогі скрыжаваліся ў Мінску” (1964),“Да світання блізка” (1974);
  • гістарычныя нарысы “Бессмертие Минска” (1977), “Минск – город-герой” (1986);
  • дакументальная аповесць пра Веру Харужую “Сэрца інакш не можа” (“Маладосць”, 1960, № 8), у якой вернуты з небыцця імёны герояў падполля. Рускі варыянт гэтай аповесці пад назвай “Вера Хоружая” выйшаў у Маскве ў 1962 годзе.
Акрамя дакументальных твораў у экспазіцыі прадстаўлены мастацкія творы аўтара –раман “Ачышчэнне” (1987), “Параненая памяць: аповесці, апавяданні” (1990), зборнік фельетонаў “Уласны іншаземец” (1960).

У другім раздзеле экспануюцца творы пісьменніка ў перакладзе на рускую мову.

Матэрыялы апошняга раздзела выстаўкі “Баец. Журналіст. Пісьменнік” раскажуць пра жыццё і творчасць юбіляра.
Кантактны тэлефон 293-27-16.
Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам