ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рэспубліка Беларусь і ўстойлівае развіццё
Гісторыя Беларусі ў новым электронным выданні

Дарога дабрыні

Дарога дабрыні
Іншыя навіны

З 11 студзеня па 12 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Дарога дабрыні”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі (1919–1992).

Экспазіцыя налічвае каля 130 выданняў і складаецца з чатырох раздзелаў: “Выхоўваць адчуванне прыгожага”, “На хвалях мары і жыцця”, “Сярод людзей добрых”, “Вязень, салдат, пісьменнік”.

Асноўная частка выстаўкі – гэта творы В. Хомчанкі, выдадзеныя асобна ці надрукаваныя ў калектыўных зборніках і перыядычных выданнях. Сярод прадстаўленай літаратуры – кнігі апавяданняў для дзяцей і юнацтва “Наша вячэра”, “Рукавіцы генерала Даватара”, “Аднойчы майскім днём”, “Верны рыцар”, “Сустрэча з цудам”, аповесць пра паэта-дэмакрата Ф. Багушэвіча "Пры апазнанні – затрымаць", кніга аповесцей і апавяданняў “Цар – зэк Сямён Івашкін”, дзе знайшлі адлюстраванне падзеі рэпрэсій, а таксама раман “Вяртанне ў агонь”, зборнікі гумарэсак і апавяданняў “Паляванне на львоў”, “Лёгкая рука” і інш.

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў і з перакладчыцкай дзейнасцю Васіля Хомчанкі. На беларускую мову пісьменнік пераклаў казку Р. Кіплінга “Чаму ў слоніка доўгі нос”, апавяданні літоўскіх і латышскіх аўтараў. Акрамя гэтага прадстаўлены шматлікія творы В. Хомчанкі, перакладзеныя на рускую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы свету.

Дапаўняюць экспазіцыю манаграфіі, зборнікі, энцыклапедычныя і перыядычныя выданні, якія дастаткова поўна раскрываюць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Інстытут Польскі ў Мінску – партнёр у арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

18 Сту 2019

Інстытут Польскі ў Мінску пацвердзіў падтрымку ў арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, дзякуючы якой чакаецца прыезд у Мінск выбітных прадстаўнікоў сучаснага польскага кнігазнаўства.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентаваны першы том "Истории белорусской государственности"

17 Сту 2019

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прэзентавала першы том пяцітомніка „История белорусской государственности”. Прэзентацыя адбылася 16 студзеня падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Навіны бібліятэк

Стварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак

17 Сту 2019

З 17 студзеня па 13 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Стварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак”, прысвечаная Дзесяцігоддзю сямейных фермерскіх гаспадарак.

Кніжныя выстаўкі

«Кулакі не ўратуюць, калі ты адзін, калі не маеш унутранай свабоды...» Альгерд Бахарэвіч – пра 90-я, чытачоў і «Сабак Эўропы»

16 Сту 2019

Існуе тэорыя, згодна з якой пісьменнік павінен кожны год-паўтара выдаваць па новай кнізе. Іначай пра яго пачнуць забываць чытачы, а яго месца зойме іншы аўтар. Кнігі Альгерда Бахарэвіча і выходзяць прыкладна з такой перыядычнасцю. Год таму мы атрымалі ад яго 900-старонкавых «Сабак Эўропы». А ўжо на падыходзе новая кніга – «Мае дзевяностыя».

Навіны бібліятэк

Кніжную выстаўку прысвецяць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням

14 Сту 2019

XXVІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 6 да 10 лютага ў выставачным комплексе “БелЭкспа”, што на праспекце Пераможцаў, 14. Сёлета кніжны форум мяркуецца прысвяціць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням. Асаблівая ўвага будзе звернута і на юбілеі класікаў беларускай літаратуры, на памятныя гістарычныя даты нашай краіны.

Навіны бібліятэк