ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Салют Перамогі
Прыём у рады БРСМ

Дар слова

Дар слова
Іншыя навіны

З 6 па 31 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Дар слова”, прымеркаваная да 75-годдзя беларускага мовазнаўца і педагога М.В. Абабуркі.


Імя Мікалая Васільевіча добра вядома ў навуковым свеце. Сфера яго інтарэсаў вельмі шырокая. Ён даследуе мову мастацкай літаратуры, культуру мовы, лексіку літаратурнай і дыялектнай яе форм, стылістыку, пытанні параўнальнай граматыкі, тэрміналогію.

Навуковая спадчына Мікалая Васільевіча – шматлікія манаграфіі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, вучэбна-метадычныя і даведачныя выданні, праграмы і слоўнікі – прадстаўлена ў раздзеле “Вучоны і выкладчык”. Да ўвагі наведвальнікаў – кнігі “Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнік-даведнік” (1979), “Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры” (1981), “Беларускае слова і яго вывучэнне” (1986), “Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў” (1992), “Культура беларускай мовы” (1994), “Асаблівасці перакладу тэкстаў на беларускую мову” (1999), “Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры” (2000), “Тэорыя і практыка перакладу” (2007), “Лінгвістыка тэксту” (2008), “Беларуская лінгвістычная паэтыка і тэксталогія” (2008), “Рознастылёвыя тэксты і іх аналіз” (2010), “Лінгвастылістычныя і тэксталагічныя тэрміны” (2011), “Сучасны літаратурна-мастацкі расповед” (2011), “Паэтыка беларускай літаратуры XVI–XIX стст.” (2011), “Размежаванне часцін мовы і іх граматычных форм” (2015) і інш.

Цікавымі будуць і кнігі аўтара, прысвечаныя стылю і мове твораў В. Быкава, М. Зарэцкага, А. Куляшова і інш.

У раздзеле “Ля вытокаў духоўнасці” шырока экспануюцца публікацыі вучонага, змешчаныя ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках, а таксама яго мастацкія творы.

Асобай увагі заслугоўвае раздзел “Складальнік, рэдактар, рэцэнзент”, які асвятляе адпаведную дзейнасць Мікалая Васільевіча.

Матэрыялы раздзела “Жыццёвая сцяжына” знаёмяць з жыццёвай і творчай біяграфіяй М.В. Абабуркі, даюць магчымасць атрымаць вычарпальную інфармацыю пра навукова-даследчую спецыялізацыю мовазнаўца, ацаніць яго ўклад у лінгвістыку, бліжэй пазнаёміцца з дасягненнямі, творчымі інтарэсамі і набыткамі вучонага, яго грамадскай дзейнасцю.

Кантактны тэлефон: (8017) 293 27 16

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам