ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дар НББ Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы
“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” ў ЗША

Дамінанта яго жыцця

Дамінанта  яго жыцця
Іншыя навіны

З 15 жніўня па 30 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Дамінанта яго жыцця”, прысвечаная 70-годдзю Алеся (Аляксандра Андрэевіча) Марціновіча.


Вядомы крытык і літаратуразнавец, публіцыст, краязнавец, журналіст, празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) і шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, аўтар звыш шасцідзесяці кніг Алесь Марціновіч уносіць важкі ўклад у папулярызацыю нацыянальнай літаратуры і культурнай спадчыны Беларусі.

На выстаўцы экспануецца каля 100 дакументаў, якія сістэматызаваны па чатырох раздзелах.

У першым раздзеле прадстаўлены літаратурна-крытычныя зборнікі А. Марціновіча, дзе даследуецца творчасць класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў; разглядаюцца і аналізуюцца творы, якія па розных прычынах са спазненнем прыйшлі да чытача або зусім не выдаваліся. Адкрывае экспазіцыю кніга “Далучанасць” (1990), далей экспануюцца выданні “Пад небам вечнасці” (1990), “Дарога ў запаветнае” (1992), “Сувязь” (1994), “Дзе ж ты, храм праўды?” (1996) і інш.

На працягу не аднаго дзесяцігоддзя пісьменнік раскрывае нацыянальную гісторыю праз асобы знакамітых беларусаў, а таксама прадстаўнікоў іншых народаў, якія плённа працавалі на карысць нашай Бацькаўшчыны. Ім створана больш за 300 гістарычных партрэтаў знакамітых суайчыннікаў, лёс якіх аўтар прасачыў у гістарычных нарысах і эсэ, дакументальна-мастацкіх творах. Экспануемая на выстаўцы кніга “Зерне да зерня” (1996) – першая з гэтага цыклу. Працягам шматтомнай гісторыі Беларусі ў асобах сталі выданні “У часе прасветленыя твары” (1999), “Элегіі забытых дарог” (2001), “Свечка на золкім ветры” (2006), “Птушкі з пакінутых гнёздаў” (2007), “Хто мы, адкуль мы…” (2008), “Успамін пра будучыню” (2012) і інш.

Другі раздзел выстаўкі распавядае пра тое, што А. Марціновіч шмат піша пра беларускую дзіцячую літаратуру, а таксама сам з’яўляецца аўтарам апавяданняў і казак для дзяцей. Значную цікавасць выклікае дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў “Святло чароўнага ліхтарыка” ў 2-х кнігах (1997–1998), які спалучае ў сабе творчыя партрэты літаратараў, аглядныя артыкулы, прысвечаныя пэўнаму перыяду беларускай дзіцячай літаратуры і разам з тым мастацкія творы – бібліяграфічны дапаможнік і хрэстаматыя пад адной вокладкай.

З рэдактарскай і ўкладальніцкай дзейнасцю літаратуразнаўца знаёміць трэці раздзел выстаўкі, у ім прадстаўлены кнігі, дзе аўтарам прадмоў і пасляслоўяў з’яўляецца А. Марціновіч.

Апошні раздзел выстаўкі змяшчае матэрыялы, якія даволі поўна раскрываюць жыццёвы і творчы шлях юбіляра. Сярод дакументаў – энцыклапедыі і даведнікі, зборнікі і перыядычныя выданні з артыкуламі калег і сяброў Алеся Марціновіча.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам