ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у міжнародным форуме, прысвечаным садружнасці бібліятэк СНД
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа

Да Дня праваслаўнай кнігі і 440-годдзя Астрожскай Бібліі

Да Дня праваслаўнай кнігі і 440-годдзя Астрожскай Бібліі
Іншыя навіны

14 сакавіка Беларуская праваслаўная царква адзначае Дзень праваслаўнай кнігі, які прымеркаваны да выдання першай датаванай друкаванай кнігі Івана Фёдарава Апостал (1 сакавіка 1564 г.). Мэта свята – нагадаць аб значнасці кнігі ў жыцці кожнага з нас. Самай значнай і запатрабаванай, перакладаемай кнігай ўсіх часоў, вядома, з’яўляецца Біблія.

Сёлета сваё 440-годдзе з дня выхаду ў свет адзначае першы поўны і лепшы для свайго часу пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову – Астрожская Біблія.

Кніга была надрукавана Іванам Фёдаравым у Астрогу ў 1581 г. па ініцыятыве і на сродкі князя Канстанціна Астрожскага па благаславенні ігумена Іова Дубенскага.

Астрожская Біблія складаецца з 76 кніг Старога і Новага Запаветаў. Прадмова складзена рэктарам Астрожскай акадэміі Герасімам Сматрыцкім. Сярод крыніц, выкарыстаных для перакладу некаторых частак, узгадваюць пераклады і працы Францыска Скарыны.

Фаліянт аб’ёмам у 1 256 старонак быў выдадзены немалым па тым часе тыражом у 1000–1500 асобнікаў. Працэсам друкавання кіраваў Іван Фёдараў. Астрожская Біблія была выдадзена ў фармаце in folio. Для друку асноўнага тэксту быў спецыяльна адліты “астрожскі” шрыфт. Аб’ём тэксту налічвае прыблізна 3 240 000 друкаваных знакаў. Выданне ўпрыгожана ксілаграфічнай тытульнай рамкай, гербам князя Канстанціна Астрожскага і друкарскім знакам Івана Фёдарава. Шматлікія прыёмы мастацкага афармлення, якія Іван Фёдараў выкарыстоўваў падчас стварэння выдання, сталі ў далейшым характэрнымі для ўкраінскага і беларускага кнігадрукавання.

Выданне Астрожскай Бібліі адыграла вялікую ролю ў праваслаўнай асвеце і адукацыі. Для Рускай праваслаўнай царквы гэта Біблія стала носьбітам моўнай нормы царкоўнаславянскай мовы.

Сёння экзэмпляры Астрожскай Бібліі зберагаюцца ў музеях, бібліятэках, архівах Украіны, Расіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Францыі і іншых краін свету. Захаваліся звесткі, што ініцыятар выдання князь Канстанцін Астрожскі падараваў Біблію Папу Рымскаму Рыгору XIII, а Іван Грозны – пасланніку англійскай каралевы Джэрому Гарсэю. Асобнік выдання належаў шведскаму каралю Густаву II Адольфу.

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца два арыгінальныя экзэмпляры гэтага старажытнага помніка праваслаўнай веры. Пазнаёміцца з імі можна ў чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348) да 21 сакавіка 2021 г. Запрашаем!

Дата заканчэння выстаўкі  можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы чытальнай залы рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам