ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прадвеснік беларускага адраджэння
Мой горад

Чытаем спартыўную перыёдыку

Чытаем спартыўную перыёдыку
Іншыя навіны

З 1 ліпеня па 29 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) ладзіцца выстаўка “Чытаем спартыўную перыёдыку”, прымеркаваная да Міжнароднага дня спартыўнага журналіста (2 ліпеня).


Дзень спартыўнага журналіста адзначаецца па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы з 1995 года.

Спорт ва ўсе часы быў і застаецца той сілай, якая яднае і гуртуе не толькі асобных людзей, але і цэлыя краіны і кантыненты. Пра гэта сведчаць Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету і кантынентальныя спаборніцтвы.

Міратворчасць, дух сумленнай барацьбы, імкненне да здаровага ладу жыцця – гэтыя складнікі сучаснага спорту аб’ядноўваюць у сабе лепшае з таго, што чалавецтва дасягнула за час свайго існавання.

Спартыўная журналістыка мае немалаважнае значэнне для папулярызацыі і развіцця фізкультуры наогул і сучаснага спорту ў прыватнасці. Дзякуючы журналістам, інфармацыя пра падзеі, якія адбываюцца ў свеце спорту, становіцца даступнай для ўсіх.

Спартыўная перыёдыка прадстаўлена на выстаўцы спецыялізаванымі выданнямі: часопісамі “Мир спорта”, “Фізічная культура і здароўе”, “Физкультура и спорт”, “Спорт на воде”, газетамі “Спортивная панорама”, “Спорт-экспресс”, “Прессбол” і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю найбольш цікавыя публікацыі спартыўнай тэматыкі з няпрофільных часопісаў, сярод якіх “Беларуская думка”, “Беларусь”, “Армия”, “Веснік сувязі”, “Наука и инновации” і інш.

Шматлікія матэрыялы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, раскажуць пра значныя падзеі спартыўнага жыцця, пра падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў 2014 года, якія пройдуць у Сочы, пра вядомых спартсменаў і г. д.

Усяго на выстаўцы экспаннуюцца каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам