ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Біялагічная разнастайнасць і ўстойлівае развіццё
Спажыва для розуму і душы

Чытаем разам

Чытаем разам
Іншыя навіны

З 1 мая па 20 чэрвеня ў бібліятэцы (2-гі паверх, кальцавы калідор) размешчана тэматычная выстаўка “Чытаем разам”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і (15 мая).


Чытанне спрыяе фарміраванню больш развітога, сацыяльна цэннага чалавека. Вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае сістэматычнае далучэнне дзіцяці да сямейнага чытання, якое арганізуецца з дапамогай дамашніх бібліятэк. Дзякуючы ім у сям’і ёсць магчымасць выхоўваць любоў да кнігі.

Сямейнае чытанне займае асаблівае месца ў развіцці чалавека. Традыцыі чытання сыходзяць сваімі каранямі ў далёкае мінулае – пра гэта сведчаць незлічоныя калыханкі, прыгаворкі, песенькі, пястушкі, лічылкі, казкі, загадкі…

Першая сустрэча чалавека з кнігай адбываецца ў сям’і. Сямейнае чытанне ўводзіць дзіця ў свет кніжнай культуры. Яно рыхтуе чалавека да ўзаемаадносін з кнігай, падахвочвае і паглыбляе ўвагу, спрыяе ранняму і правільнаму авалоданню роднай мовай.

На тэматычнай кніжнай выстаўцы “Чытаем разам” экспануецца каля 150 выданняў, прысвечаных розным аспектам сямейнага чытання. Асобныя раздзелы ўключаюць найнавейшыя выданні, якія прапануюцца для сямейнага чытання: энцыклапедыі, кніжкі-цацкі, зборнікі беларускіх народных казак і казак народаў свету, папулярныя дзіцячыя мастацкія творы і г.д.

Дадзеная выстаўка – гэта своеасаблівы компас у свеце выданняў для дзяцей.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам