ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Узнагароджаны пераможцы конкурсу “Мастацтва кнігі”
Выстаўка каліграфіі Лі Цзо

Часу непадуладнае

Часу непадуладнае
Іншыя навіны

З 7 па 29 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Часу непадуладнае”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага літаратуразнаўца Н.С. Перкіна (1912–1976).


У трох раздзелах экспазіцыі – “У святле неўміручых ідэй”, “Здабыткі крытыкі” і “Неаслабная сіла памяці” – распавядаецца пра творчы і жыццёвы шлях літаратуразнаўца, крытыка, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1980) Навума Саламонавіча Перкіна.

Сярод прадстаўленых на выстаўцы выданняў – літаратуразнаўчыя працы, якія прынеслі даследчыку вядомасць. Гэта манаграфіі “Аркадзь Куляшоў” (1951), “Творчасць Петруся Броўкі” (1952), “Пятро Глебка” (1955), “Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20–30-х гг.” (1960), “В семье братских литератур” (1967), “Человек в советском романе” (1975), “Абсягі думкі” (1980) і інш.

Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра тое, што Навум Саламонавіч з’яўляецца адным з аўтараў калектыўных прац: “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры” (1956), “История белорусской советской литературы” (1977), падручнікаў па беларускай літаратуры для IX–X класаў сярэдняй школы і інш.

Асобнымі блокамі на выстаўцы прадстаўлены мастацкія творы аўтара – аповесць “Мальчик из местечка” (1981), зборнік аповесцей і апавяданняў “Я стал партизаном” (1979); а таксама перыядычныя выданні з навуковымі артыкуламі Н.С. Перкіна і ўспаміны яго сяброў-паплечнікаў – Д. Бугаёва, М. Лазарука, М. Мушынскага, Э. Гурэвіч, В. Каваленкі і інш.

Усяго на выстаўцы экспануецца каля 70 выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам