ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод заслужаным дзеячам краіны
Святло Байканура

Часоў злучальная нітка…

Часоў злучальная нітка…
Іншыя навіны

З 14 красавіка па 21 мая ў зале абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка «Часоў злучальная нітка…», прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных месцаў, які штогод адзначаецца 18 красавіка.




Гэты дзень быў абвешчаны ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў (ICOMOS) і адобраны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА.

Матэрыялы выстаўкі пазнаёмяць чытача з аб’ектамі, што з’яўляюцца культурнай і гістарычнай каштоўнасцю для чалавецтва ў розных рэгіёнах зямнога шара, а таксама дзейнасцю ICOMOS - міжнароднай арганізацыі, якая займаецца захаваннем, абаронай і паляпшэннем манументаў і гістарычных месцаў. На сённяшні дзень Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА налічвае больш за 800 прыродных і культурных аб’ектаў, складнікаў здабытак усяго чалавецтва.

Прапанаваная тэматычная выстаўка заклікана падкрэсліць неабходнасць бесперапыннай працы і супрацоўніцтва на мясцовым, рэгіянальным і глабальным узроўнях па вывучэнні і захаванні нерухомых культурных каштоўнасцей і манументальных помнікаў як адной з найважнейшых частак матэрыяльнай і духоўнай спадчыны кожнага народа, а таксама пазнаёміць з тымі мерапрыемствамі, якія ажыццяўляюць урады і органы ўлады розных краін для захавання помнікаў.

Экспазіцыя ўключае наступныя раздзелы:
  • помнікі і гістарычныя месцы як частка культурнай спадчыны;
  • міжнародныя дамовы і канвенцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
  • міжнароднае супрацоўніцтва па ахове аб’ектаў, якія адносяцца да гісторыі чалавецтва;
  • вопыт асобных краін па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і архітэктуры;
  • захаванне помнікаў і гістарычных месцаў у Рэспубліцы Беларусь.

 

На выстаўцы – каля 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, ICOMOS, Еўрапейскі Саюз, Савет Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Выстаўка прызначана для ўсіх, хто цікавіцца аховай, рэстаўрацыяй і захаваннем культурнай спадчыны, студэнтаў, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і практычных работнікаў, дзяржаўных службоўцаў і членаў грамадскіх арганізацый.

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам