ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пад знакам таленту і працы
Міжнароднае супрацоўніцтва для міру і згоды

Час і літаратура

Час і літаратура
Іншыя навіны

З 5 студзеня 2009 года ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Час і літаратура”. У экспазіцыі прадстаўлены публікацыі, што выйшлі за апошнія гады ў перыядычных выданнях.


Сучасны літаратурны працэс надзвычай складаны і супярэчлівы. Па-першае, літаратура на сумежжы двух вякоў своеасабліва падводзіць вынік мастацкіх і эстэтычных пошукаў усяго стагоддзя; па-другое, найноўшая літаратура дапамагае зразумець усю складанасць нашай рэчаіснасці; па-трэцяе, праз свае эксперыменты і адкрыцці яна вызначае перспектыву развіцця літаратуры ХХІ стагоддзя.

Сённяшнюю літаратуру ствараюць людзі розных пакаленняў: і тыя, хто быў запатрабаваны ў перыяд савецкай літаратуры, і тыя, хто прадстаўляў літаратурны андэграунд, і тыя, хто пачаў пісаць зусім нядаўна.

У ліку твораў, прадстаўленых на выстаўцы, - главы з кнігі “Булат Окуджава”, аўтар якой – адзін са значных пісьменнікаў сучаснай Расіі Дзмітрый Быкаў. Твор быў надрукаваны ў часопісе “Дружба народов” у 2008 годзе. Часопіс “Иностранная литература” знаёміць з творчасцю нобелеўскіх лаўрэатаў: у 2008 годзе ў часопісе былі апублікаваны главы з кнігі Г. Граса “Луковица памяти” і п’еса Э. Елінек “Облака. Дом”. Бясспрэчную цікавасць выклікаюць у чытачоў беларускі дэтэктыў М. Клімковіча і У. Сцяпана “Цень анёла”, які выйшаў на старонках часопіса “Маладосць”, а таксама раман А. Паповай “Пузырек воздуха в кипящем котле” ў часопісе “Нёман”.

Усяго ж экспазіцыя налічвае больш за 50 публікацый розных аўтараў з беларускіх і расійскіх літаратурных часопісаў.

Выстаўка будзе працаваць да 28 лютага 2009 года.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам