ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя “Карлаг: памяць у імя будучыні”
Прэзентацыя факсімільнага выдання кніг Скарыны

Чароўныя шматграннікі

Чароўныя шматграннікі
Іншыя навіны

З 18 лістапада па 15 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) размешчана тэматычная выстаўка “Чароўныя шматграннікі”, прымеркаваная да Году крышталяграфіі.


2014 год абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН Міжнародным годам крышталяграфіі – навукі аб крышталях, іх структуры, узнікненні і ўласцівасцях. Рашэнне, якое было прынята на 66-й сесіі 3 ліпеня 2012 года, абгрунтоўваецца значнай роляй вывучэння і прыкладнога выкарыстання крышталяграфіі ў сучасным свеце. Дарэчы, сёлета адзначаецца 100-годдзе з часу яе зараджэння.

Экспазіцыя, прапанаваная бібліятэкай, змяшчае каля 150 дакументаў, сярод якіх даведачныя і энцыклапедычныя выданні, манаграфіі, альбомы, буклеты, якія адлюстроўваюць развіццё крышталяграфіі як навукі і прадмет яе вывучэння – крышталі.

Выстаўка складаецца з двух блокаў. У раздзеле “Крышталяграфія: гісторыя і сучаснасць” прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць пра развіццё навукі ад моманту яе зараджэння да сённяшняга часу; знаёмяць з выдатнымі вучонымі, якія працавалі ў гэтай галіне; расказваюць пра крышталі – іх формы, фізічныя, механічныя, цеплавыя, аптычныя ўласцівасці, утварэнне і рост, сувязь хімічнага складу крышталя з яго фізічнымі ўласцівасцямі.

Другі экспазіцыйны раздзел “Свет камянёў” змяшчае кнігі пра разнастайныя мінералы, у тым ліку каштоўныя. Разглядаецца іх структура, якасці, уласцівасці, разнавіднасці і прымяненне. У кніжных выданнях распавядаецца пра знакамітыя на ўвесь свет каштоўнасці і скарбы. У раздзеле прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя выданні, а таксама кнігі, з якіх чытач можа даведацца пра гаючыя і містычныя ўласцівасці мінералаў, цікавыя гісторыі, міфы і легенды аб іх.

Выстаўка будзе цікавай для шырокага кола чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам