ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мерапрыемства да Дня кнігі і аўтарскага права і Дня інтэлектуальнай уласнасці
Прэзентаваны зборнік матэрыялаў канферэнцыі па безракетнай індустрыялізацыі космасу

Чарнобыль – наша памяць і боль

Чарнобыль – наша памяць і боль
Іншыя навіны

З 13 красавіка па 15 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Чарнобыль – наша памяць і боль”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе.

Прапанаваная чытачам экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў на рускай, беларускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, мімеаграфаваныя дакументы, перыядычныя выданні, буклеты.

Дакументы знаёмяць з мерамі, якія робяць урады, установы сістэмы ААН, арганізацыі грамадзянскай супольнасці для пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Яны змяшчаюць інфармацыю аб сацыяльна-эканамічных, псіхалагічных, экалагічных наступствах чарнобыльскай катастрофы, аб праблемах адраджэння пацярпелых тэрыторый.

Сярод прадстаўленых на выставе экспанатаў – манаграфіі, навуковыя даклады, матэрыялы міжнародных навуковых канферэнцый і даследаванняў, зборнікі ўспамінаў непасрэдных сведак і ўдзельнікаў ліквідацыі чарнобыльскай аварыі.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Аварыя на ЧАЭС: маштабы трагедыі
  • Экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя наступствы чарнобыльскай катастрофы
  • Сацыяльна-медыцынскія наступствы аварыі на ЧАЭС
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і міжнародная дапамога ў пераадоленні наступстваў аварыі і аднаўленні пацярпелых рэгіёнаў

Выстава будзе цікавая медыцынскім работнікам, эколагам, сацыёлагам, эканамістам, спецыялістам у галіне атамнай энергетыкі, міжнароднага права і міжнародных адносін, студэнтам і выкладчыкам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі, звязанымі з чарнобыльскай трагедыяй і яе наступствамі.

Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 8 снежня 2016 года (рэзалюцыя 71/125) і штогод пачынаючы з 2017-га адзначаецца 26 красавіка. Дата яго правядзення была абраная не выпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая па маштабах шкоды і наступстваў тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), у выніку якой амаль 8,4 млн чалавек падвергліся ўздзеянню радыяцыі.

Каля 70 % радыеактыўных ападкаў выпала на тэрыторыі Беларусі – забруджванню падвергнулася амаль чвэрць тэрыторыі краіны (23 %).

Рэзалюцыя 71/125 “Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы” была ініцыявана і падрыхтавана дэлегацыяй Рэспублікі Беларусь. Разам з нашай краінай сааўтарамі новага дакумента па чарнобыльскай праблематыцы сталі 60 дзяржаў свету.

Асноўны пасыл новай рэзалюцыі – неабходнасць працягу чарнобыльскага супрацоўніцтва пад эгідай ААН у мэтах дасягнення ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў і насельніцтва праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі.

Прайшло больш за 35 гадоў. Беларусь набыла вымушаны вопыт жыцця і працы ва ўмовах доўгачасовага радыеактыўнага забруджвання вялікай тэрыторыі. Сёння мы маем навуковыя школы ў галіне радыялогіі і радыяцыйнай медыцыны; перадавую вытворчасць радыеметрычнага абсталявання; развітыя сістэмы заканадаўства, медыцынскай і сацыяльнай абароны, радыяцыйнага кантролю, кіравання сельскай і лясной гаспадаркай на забруджаных тэрыторыях. Беларусь робіць якасны пераход ад краіны, якая найбольш пацярпела ад Чарнобыля, да дзяржавы, якая назапасіла бясцэнны навукова-практычны, кіраўнічы вопыт. Абагульнены досвед нашай краіны ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы служыць усяму чалавецтву.

Карысныя спасылкі

Дакументы

  • Рэзалюцыя аб абвяшчэнні 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе (A/RES/71/125)
  • Умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і каардынацыя намаганняў у справе вывучэння, змякчэння і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы (A/RES/68/99)
  • Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі ААН аб правядзенні 26 красавіка 2011 года спецыяльнага памятнага пасяджэння асамблеі, прысвечанага гадавіне чарнобыльскай катастрофы (A/RES/65/131)
  • Зварот Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сувязі з 25-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (S/2011/45)
  • Даклад Генеральнага сакратара ААН “Доўгачасовыя наступствы чарнобыльскай катастрофы” (A/74/461)

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам