ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гукі, поўныя паэзіі
Прыклад служэння Айчыне, праву і навуцы

Чараўнік святла

Чараўнік святла
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 4 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстаўка “Чараўнік святла”, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння аднаго з найбольш вядомых рускіх пейзажыстаў другой паловы ХІХ стагоддзя А.І. Куінджы.


Творчасць Архіпа Іванавіча Куінджы (1841–1910) увайшла залатой старонкай у скарбніцу рускага мастацтва. Неардынарная постаць жывапісца стала легендарнай ужо ў вачах сучаснікаў. Ён прайшоў цярністы шлях ад мастака-самавучкі да мастака-настаўніка, стаўшы адным з самых яркіх майстроў у гісторыі рускага пейзажнага жывапісу. Яго жыццё злучыла ў сабе рысы тыповага лёсу чалавека з народа і непаўторнай біяграфіі адоранай асобы.

Куінджы бачыў задачу жывапісу ва ўменні “ўлавіць і ўзнавіць унутранае адзінства – тое жыццё і той сэнс жыцця, якія як бы рассыпаны ў дэталях і ўяўляюць “разлітую ў свеце першакрыніцу існага”. Гэтай першакрыніцай і было для яго вечнае святло, прамяністая энергія якога дае жыццё і рух светабудове і ўсяму існаму на Зямлі. Больш за ўсё Куінджы цікавіла месяцовае і сонечнае святло і тыя чарадзейныя ператварэнні, якія яно робіць у прыродзе. Ілюзія “свячэння” і паэтычная праўда велічнай і мудрай прыроды асабліва ярка ўвасобіліся ў яго карцінах “Месяцовая ноч на Дняпры”, “Бярозавы гай”, “Украінская ноч”, рэпрадукцыі якіх прадстаўлены на экспазіцыі.

Выразнае асвятленне, інтэнсіўныя колеры, незвычайныя ракурсы ўласцівыя і іншым работам майстра. Мастак адлюстраваў украінскі хутарок, заліты мігатлівым ружовым святлом заходу (“Вечар на Украіне”); увасобіў пакрытыя барвай сонца снежныя вяршыні гор (“Эльбрус”) і сонечныя водбліскі на пышным снезе лесу (“Сонечныя плямы на шэрані”); маляваў неба з праменямі, якія прабіваюцца скрозь хмары, перадаўшы сілу навальнічнай стыхіі (“Пасля навальніцы”). Альбомы, паштоўкі і рэпрадукцыі з гэтымі і іншымі работамі таксама прадстаўлены на выстаўцы.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы, якія знаёмяць з біяграфіяй і этапамі творчага шляху Архіпа Іванавіча Куінджы.

Усяго на кніжна-ілюстрацыйнай выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам