ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пад чыстым небам Раства
Халакост: навечна ў памяці людской

Чараўнік народнай песні

Чараўнік народнай песні
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 12 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Чараўнік народнай песні”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага харавога дырыжора і фалькларыста Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978).

Р.Р. Шырма – выдатная асоба ў культуры беларускага народа ХХ стагоддзя. Музычны дзеяч, хормайстар, збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, заснавальнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь. Яго творчая спадчына – нацыянальная скарбніца, да якой і сёння звяртаюцца дзеячы розных галін культуры.

Увесь творчы лёс Р. Шырмы быў накіраваны на захаванне і працяг жыцця беларускай песні. Ён збіраў, апрацоўваў, вывучаў і ўводзіў у рэпертуар харавых калектываў шматлікія творы беларускай народна-песеннай творчасці. Выданне “Беларускія народныя песні (для хору)” (1971–1973), складзенае Р. Шырмай, змяшчае больш за 200 апрацовак народных песень. Свае эстэтычныя погляды, збіральніцкія прынцыпы, меркаванні наконт генезісу асобных фальклорных жанраў даследчык выказаў у прадмовах да зборнікаў песень і ў шэрагу артыкулаў.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў, у ліку якіх – першы фальклорны зборнік Р. Шырмы “Беларускія народныя песні” (1929), “Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі” (1947), “Дзвесце беларускіх народных песень” (1958), а таксама галоўны вынік амаль 70-гадовай збіральніцкай і творчай дзейнасці Рыгора Шырмы – чатырохтомнік “Беларускія народныя песні” (1959–1976). Выдадзеныя ў 20–70-я гг. ХХ ст. зборнікі да сённяшняга дня застаюцца каштоўнай крыніцай ведаў і мастацкага натхнення для беларускіх музыкантаў.

З літаратурнай спадчынай Рыгора Раманавіча знаёміць і кніга “Песня – душа народа” (1993). У зборнік увайшлі найбольш значныя пісьмовыя і вусныя яго выступленні за ўвесь час грамадскай і творчай дзейнасці.

Дапаўняюць экспазіцыю аўдыядакументы з запісамі песень, кнігі і артыкулы пра майстра, напісаныя А. Журавым, І. Нісневічам, А. Лісам, В. Ліцвінкам, Т. Варфаламеевай і інш. У кнізе “Песня на ўсё жыццё” (1983) сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Рыгорам Раманавічам, а таксама думкамі пра яго творчасць дзеляцца шматлікія пісьменнікі, кампазітары і іншыя дзеячы культуры.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам