ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Да ўвагі карыстальнікаў
Пашыранае пасяджэнне Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі

Чалавек. Пісьменнік. Настаўнік

Чалавек. Пісьменнік. Настаўнік
Іншыя навіны

З 12 па 29 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка "ЧАЛАВЕК. ПІСЬМЕННІК. НАСТАЎНІК", прысвечаная 80-годдзю Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча, беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992 ).



Творчасці Уладзіміра Дамашэвіча ўласціва спалучэнне філасофскага асэнсавання быцця з сацыяльна-псіхалагічным аналізам характараў, сітуацый, канфліктаў. Каштоўным з
`яўляецца тое, што у творах пісьменніка паўстае не толькі аблічча сучасніка, але і вобраз Сучаснасці. Аўтар удала выкарыстоўвае магчымасці роднай беларускай мовы. Мастацкая мова яго твораў вельмі багатая.

Экспазіцыя, у якой больш за 80 выданняў, раскрывае як багацце вобразаў, створаных пісьменнікам у празаічных творах, так і літаратурны партрэт самога пісьменніка.

Літаратурная спадчына У. Дамашэвіча прадстаўлена ў раздзеле "Вывяраючы жыццём". Гэта асобныя выданні: зборнікі аповесцей і апавяданняў "Выбранае" (1977), "Выбраныя творы" (1988), "Заклінаю ад кулі" (1960 ), "Між двух агнёў" (1963), "Абуджэнне" (1968 ); аповесць-хроніка "Порахам пахла зямля" (1973), "У лабірынце вуліц" (1979), дакументальная аповесць "Першым заўсёды цяжка" (1986), "Кожны чацвёрты" (1991), нарыс "Каб радзіла зямля" (1972), раман "Камень з гары" (1990).
У гэтым жа раздзеле прадстаўлены публікацыі аўтара ў літаратурна-мастацкіх часопісах і калектыўных зборніках. Цікава будзе даведацца, што першая публікацыя У. Дамашевіча – аповесць "Трэці лішні" – выйшла ў часопісе"Маладосць" у 1958 г. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з творамі пісьменніка, якія надрукаваны ў перыядычных выданнях. Вось некаторыя з іх: раманы "Не праспі сваю долю (Полымя, 1993), "На мяжы цярпення" (Полымя, 2007), апавяданне "Крайняя авечка" (Полымя, 2004), аповесці "Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў" (Маладосць, 1998), "Доля – пустацвет" (Маладосць, 2004), а таксама "Дзённікавыя нататкі" (Маладосць, 2007).

У раздзеле "У лабірынце чалавечага жыцця" прадстаўлены творы, у якіх Уладзімір Максімавіч выступае як рэдактар і перакладчык з рускай, польскай, азербайджанскай, армянскайі іншых моў. Сярод перакладаў з польскай мовы –раман Е. Путраманта "Верасень", перакладзены разам з Я. Міско.

У экспазіцыі асобна прадстаўлены творы У. Дамашэвіча, выдадзеныя на рускай мове ў перакладах Т. Гарбачовай, Г. Шаранговіч, Л. Салаўя, М. Гарбачова,
П. Кабзарэўскага, Н. Кругавых і іншых.

Раздзел "Кругі жыцця - кругі літаратуры" змяшчае матэрыялы пра жыццё і творчасць юбіляра. Публікацыі пісьменніку прысвяцілі М. Тычына, І. Шаўлякова-Барзенка, У. Саламаха, А. Казлоў, Ю. Станкевіч, І. Валасевіч, Г. Далідовіч і іншыя.

Кантактны тэлефон: 293-27-16
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам