ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пісьменнікі – юбіляры 2011
Купалаўскія дні

Чалавечы капітал – крыніца развіцця

Чалавечы капітал – крыніца развіцця
Іншыя навіны

З 6 ліпеня па 8 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Чалавечы капітал – крыніца развіцця”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.


Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем Савета кіраўнікоў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Рашэнне ПРААН 89/46, п. 21) і штогод адзначаецца 11 ліпеня, пачынаючы з 1989 года. Дата была ўстаноўлена не выпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1987 годзе колькасць насельніцтва Зямлі перавысіла 5 млрд чалавек і ўсё сусветнае супольніцтва ўрачыста адзначыла Дзень пяці мільярдаў.

Мэта гэтага Дня – прыцягнуць увагу да пытанняў народанасельніцтва, праграм агульнага развіцця, пошуку рашэння агульных дэмаграфічных праблем.

Хуткі рост насельніцтва свету стаў у 60-х гадах прадметам сур’ёзнай трывогі для сусветнага супольніцтва. Насельніцтва свету з 1960 па 1999 год павялічылася больш як удвая – перайшоўшы ў кастрычніку 1999 года рубеж у 6 млрд. Хоць з 60-х гадоў XX стагоддзя назіраецца паніжэнне ўзроўню росту насельніцтва, абсалютны яго прырост складае на сёння амаль 77 млн чалавек у год. Мяркуецца, што колькасць сусветнага насельніцтва ўжо ў 2011 годзе складзе 7 млрд чалавек. Па ацэнках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 2050 годзе насельніцтва Зямлі складзе ад 7,9 млрд да 10,9 млрд чалавек, прычым найбольш верагодным прагнозам з’яўляецца 9,3 млрд чалавек.

Агульны рост насельніцтва цяжка адбіваецца на зямных рэсурсах і навакольным асяроддзі, часцяком зводзячы на нішто намаганні ў галіне развіцця. Для рашэння дэмаграфічных праблем урады многіх краін свету, а таксама міжнародныя арганізацыі на чале з ААН распрацоўваюць палітыку ў галіне народанасельніцтва, накіраваную на падтрыманне намаганняў па ўстойлівым развіцці. Спецыяльная ўвага надаецца рашэнню праблем ліквідацыі беднаты, абароны экалогіі, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, папулярызацыі культуры і ведаў, развіцця аховы здароўя, удасканалення сістэмы сацыяльнага забеспячэння, паляпшэння становішча жанчын у грамадстве. Многія краіны дасягнулі істотнага прагрэсу ў галіне забеспячэння ўсеагульнага доступу да паслуг па ахове рэпрадуктыўнага здароўя, планавання сям’і, скарачэння смяротнасці немаўлят, дзіцячай і мацярынскай смяротнасці, а таксама ў павышэнні ўзроўню адукацыі і даходаў насельніцтва.

Людзі – гэта найважнейшы і самы каштоўны рэсурс дзяржавы. Задачай любога прагрэсіўнага грамадства з’яўляецца забеспячэнне кожнага чалавека магчымасцю рэалізоўваць большую частку свайго патэнцыялу. Права на развіццё з’яўляецца ўсеагульным і неад’емным правам і састаўной часткай асноўных праў чалавека. Кожны член грамадства мае права на дастатковы жыццёвы ўзровень для яго самога і яго сям’і, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё, водазабеспячэнне і санітарныя ўмовы. Устойлівае развіццё як адзін са сродкаў забеспячэння дабрабыту людзей пры справядлівым размеркаванні выгод паміж усімі людзьмі сёння і надалей патрабуе поўнага прызнання наяўнасці ўзаемных сувязей паміж народанасельніцтвам, рэсурсамі, навакольным асяроддзем і развіццём. А таксама разумнага выкарыстання гэтых узаемных сувязей і забеспячэнне іх пастаяннай і гарманічнай збалансаванасці. Для дасягнення ўстойлівага развіцця і павышэння якасці жыцця людзей дзяржавам патрэбна весці такую дэмаграфічную палітыку, якая задавальняла б запатрабаванні цяперашніх пакаленняў, не ставячы пад пагрозу здольнасць будучых пакаленняў задавальняць свае ўласныя запатрабаванні.

Прапанаваныя ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы выстаўкі адлюстроўваюць новую інфармацыю ў галіне народанасельніцтва, знаёмяць з дэмаграфічнымі тэндэнцыямі, ацэнкамі і прагнозамі, а таксама з сучаснымі даследаваннямі ў галіне тэорыі чалавечага капіталу.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дзейнасць міжнародных арганізацый у галіне народанасельніцтва;
  • Колькасць насельніцтва і дэмаграфічныя тэндэнцыі: сусветныя статыстычныя дадзеныя;
  • Чалавечы капітал у сучасным свеце: фарміраванне, вымярэнне, уклад у эканамічны рост;
  • Сучасны стан і фактары, якія вызначаюць развіццё чалавечага капіталу ў Рэспубліцы Беларусь.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні. Прадстаўлены навуковыя работы беларускіх і замежных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага і эканамічнага профіляў, навуковым работнікам, спецыялістам у галіне дэмаграфіі, сацыёлагам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца сацыяльна-дэмаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Карысныя спасылкі:

Дакументы:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам