ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кола часу: макра- і мікракосмас чалавека
Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага

Чалавечая годнасць і справядлівасць для ўсіх

Чалавечая годнасць і справядлівасць для ўсіх
Іншыя навіны

З 8 снежня 2010 г. па 4 студзеня 2011 г. у аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Чалавечая годнасць і справядлівасць для ўсіх”, прысвечаная Міжнароднаму дню праў чалавека.


Гэты Дзень быў абвешчаны рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 423 (V)) у 1950 г. і штогод адзначаецца 10 снежня. Дата была абрана ў гонар прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1948 г. Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека (рэзалюцыя 217 А (III)). Дэкларацыя стала першым сусветным дакументам, які сфармуляваў палажэнні аб правах чалавека. Гэтыя палажэнні абвясцілі правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды. Усеагульная дэкларацыя праў чалавека з’яўляецца асновай міжнародных стандартаў у галіне праў чалавека. Палажэнні Дэкларацыі ляглі ў аснову шматлікіх міжнародных дагавораў і канвенцый па правах чалавека, вялікай колькасці рэгіянальных дакументаў, нацыянальных законаў аб правах чалавека і канстытуцый дзяржаў. У сваёй сукупнасці яны складаюць усёабдымную сістэму норм, якія маюць абавязковую юрыдычную сілу і закліканы забяспечыць заахвочванне і абарону праў чалавека.Сёння Дэкларацыя апублікавана больш чым на 360 мовах і з’яўляецца дакументам, перакладзеным на найбольшую колькасць моў свету, што сведчыць пра яе ўніверсальны характар і маштабы распаўсюджвання.

Паспяховае ажыццяўленне палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі прывяло да ўступлення ў сілу ў 1976 г. Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. У іх знайшлі сваё далейшае развіццё большасць праў, ужо замацаваных ва Усеагульнай дэкларацыі, – права на жыццё, на роўнасць перад законам, на свабоднае выказванне меркаванняў, на працу, на сацыяльнае забеспячэнне і адукацыю. У сукупнасці з Усеагульнай дэкларацыяй гэтыя пакты складаюць Міжнародны біль аб правах чалавека.

Колькасць міжнародных дакументаў па правах чалавека расце, іх змест удасканальваецца. У дакументах знаходзяць сваё наступнае развіццё асноўныя правы і свабоды, замацаваныя ў Міжнародным білі. Закранаюцца такія аспекты, як расавая дыскрымінацыя, катаванні і гвалтоўныя знікненні, а таксама правы інвалідаў, жанчын, дзяцей, мігрантаў, меншасцей і карэнных народаў.

Правы чалавека сёння – базавая каштоўнасць, прызнаная ўсімі дэмакратычнымі дзяржавамі. Свабоднае і эфектыўнае ажыццяўленне праў чалавека з’яўляецца адной з асноўных прыкмет грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Аднак, нягледзячы на прызнанне праў чалавека ў законах і ў абавязацельствах дзяржаў, у любой краіне свету можна выявіць прабелы ў практычнай рэалізацыі стандартаў у гэтай галіне. Мэта ўвасаблення палажэнняў Дэкларацыі ў рэальнасць для ўсіх і кожнага пакуль яшчэ застаецца не дасягнутай. Таму актыўна вядзецца пошук шляхоў пераадолення перашкод, якія замінаюць ажыццяўленню ўсіх стандартаў у галіне праў чалавека.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 120 дакументаў, якія асвятляюць работу ААН у галіне падтрымкі і абароны праў і свабод чалавека, ліквідацыі прычын парушэння гэтых праў, распрацоўкі міжнародных дагавораў і іншых міжнародна-прававых дакументаў у гэтай галіне. У асобны раздзел выстаўкі вылучана літаратура аб дзейнасці праваабаронцаў ва ўсім свеце, якія змагаюцца за выкараненне дыскрымінацыі, паколькі Дзень праў чалавека – 2010 праводзіцца пад дэвізам: “Не маўчы! Скажы дыскрымінацыі «не»!”.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя радзелы:

  • Правы чалавека: гісторыя, тэорыя, сучаснасць;
  • Асноўныя міжнародныя дакументы па правах чалавека;
  • Правы жанчын і дзяцей;
  • Правы ўцекачоў, мігрантаў, меншасцяў і карэнных народаў;
  • Ліквідацыя ўсіх відаў дыскрымінацыі. Дзейнасць праваабаронцаў;
  • Адукацыя ў галіне праў чалавека.

Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, палітычным і грамадскім дзеячам, а таксама студэнтам, магістрантам, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца становішчам і рэалізацыяй праў чалавека ў сучасным свеце.

Карысныя спасылкі

Органы ААН

Тэматычныя пытанні

Дакументы

Канферэнцыі

                   
                         
                   
                         

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам