ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У пошуках страчанага
Сімфонія кахання. Вясельная фатаграфія канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.

Бяспечная праца – права кожнага чалавека

Бяспечная праца – права кожнага чалавека
Іншыя навіны

З 11 красавіка па 1 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Бяспечная праца – права кожнага чалавека”, прысвечаная Сусветнаму дню аховы працы.


Гэты Дзень штогод адзначаецца 28 красавіка з 2003 года па рашэнні Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Ён закліканы прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем у галіне аховы працы і росту колькасці траўмаў, захворванняў і смяротных выпадкаў, звязаных з працоўнай дзейнасцю.

Гісторыя Сусветнага дня аховы працы пачынаецца з 1989 года, калі прафсаюзамі і работнікамі ў ЗША і Канадзе быў праведзены “Дзень памяці загінуўшых работнікаў”, прысвечаны тым, хто пацярпеў або загінуў на рабочым месцы.

Сёння гэта свята агульнасусветнага маштабу, якое адзначаецца больш як у ста дзяржавах планеты. Ва ўсіх рэгіёнах свету ўрады, прафсаюзныя арганізацыі, арганізацыі працадаўцаў і спецыялісты-практыкі ў галіне аховы працы арганізуюць мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне няшчасных выпадкаў і захворванняў на рабочых месцах. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках Глабальнай стратэгіі МАП у галіне бяспекі і гігіены працы, якая знайшла дакументальнае пацвярджэнне ў вывадах Міжнароднай канферэнцыі працы, што праходзіла ў чэрвені 2003 года.

Асноўная думка Глабальнай стратэгіі заключаецца ў тым, што кожны чалавек можа зрабіць свой пасільны ўклад у барацьбу супраць траўматызму і аварыйнасці на рабочым месцы. Урады адказваюць за заканадаўства і абслугоўванне – інфраструктуру, неабходную для забеспячэння здаровых умоў працы і росквіту прадпрыемстваў. Да гэтага адносіцца распрацоўка нацыянальнай палітыкі і праграм, а таксама сістэм нагляду за забеспячэннем захавання нормаў і правіл бяспекі і гігіены працы на рабочых месцах. Працадаўцы адказваюць за бяспеку і гігіену працы. Рабочыя павінны выконваць правілы бяспекі, не падвяргаць сябе і калег неабгрунтаванай рызыцы, ведаць свае правы і ўдзельнічаць у ажыццяўленні прафілактычных мерапрыемстваў.

Па ацэнках МАП, каля 337 мільёнаў чалавек штогод становяцца ахвярамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці і больш за 2,3 мільёна чалавек паміраюць ад звязаных з працай траўмаў і захворванняў.

Штогод выбіраецца пэўная тэма Дня, якая асвятляе адну або некалькі важных праблем у галіне аховы працы. Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2014 годзе – "Ахова працы пры выкарыстанні хімічных рэчываў на рабочых месцах".

Пастаянны рост вытворчасці і выкарыстанне хімічных рэчываў на рабочых месцах уяўляюць сабой рэальную праблему як для грамадства ў цэлым, так і для сферы працы. Знаходжанне правільнага балансу паміж перавагамі выкарыстання хімічных рэчываў і мерамі прафілактыкі і кантролю за іх магчымым негатыўным уздзеяннем на работнікаў, рабочыя месцы і навакольнае асяроддзе павінны стаць штодзённым клопатам і ў той жа час прыярытэтам для ўрадаў, працадаўцаў, работнікаў і іх арганізацый.

У Рэспубліцы Беларусь праводзіцца значная работа па забеспячэнні функцыянавання дзяржаўнай сістэмы аховы працы. Сфарміравана нацыянальная нарматыўная прававая база, ажыццяўляюцца дзяржаўны нагляд і грамадскі кантроль над захаваннем заканадаўства аб працы.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы МАП: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Бяспечная праца – права кожнага чалавека.
  • Нарматворчая дзейнасць, стандарты, канвенцыі і рэкамендацыі МАП у галіне аховы працы.
  • Сістэма аховы працы ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне аховы працы і міжнароднага працоўнага права, эканомікі працы і сацыяльных адносін, кіраўнікоў і спецыялістаў органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзаў, а таксама для студэнтаў, аспірантаў і навуковых работнікаў.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам