ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выніковае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Зімовае падарожжа па старонках казак

Будучыня за інтэлектам нацыі

Будучыня за інтэлектам нацыі
Іншыя навіны

Да Дня беларускай навукі (27 студзеня) Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе тэматычную кніжную выстаўку «Будучыня за інтэлектам нацыі».


Сусветны вопыт і эканамічныя даследаванні апошніх гадоў паказваюць, што веды становяцца найбольш важным фактарам эканамічнага развіцця, чым традыцыйныя фактары – праца і капітал. Атрыманне новых ведаў і тэхналогій, іх эфектыўнае прымяненне ў сацыяльна-эканамічным развіцці ў значнай меры вызначаюць ролю і месца краіны ў сусветным грамадстве, узровень жыцця народа і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. У Беларусі ёсць усё неабходнае, у тым ліку кваліфікаваныя навуковыя кадры, для таго, каб вывесці нашу краіну на самыя перадавыя рубяжы. У нас створана моцная сістэма адукацыі, якая забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў і вучоных па самых розных накірунках. Усё больш узрастае роля навукі ў жыцці беларускага грамадства, у пабудове інавацыйнай эканомікі. Аб гэтым сведчыць праведзены на пачатку лістапада 2007 года найбуйнейшы форум навуковай грамадскасці краіны – Першы з’езд вучоных Рэспублікі Беларусь. З’езд падвёў вынікі дзейнасці вучоных ва ўмовах незалежнай дзяржавы, дазволіў правесці ўсебаковы аналіз стану і тэндэнцый развіцця навукі, даў ацэнку важнейшых дасягненняў апошніх гадоў у навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці і ў сферы адукацыі, стаў месцам канструктыўнага дзелавога абмеркавання праблем навукі, вызначыў стратэгію далейшага інавацыйнага развіцця краіны.

Навуковыя дасягненні ў розных галінах грамадства якраз і сталі асноўнай тэмай экспазіцыі выстаўкі, якая налічвае больш за 100 дакументаў (кнігі, часопісы, CD-ROM). Сярод іх:
  • вучэбныя дапаможнікі і манаграфіі, дзе прапануюцца канкрэтныя меры па стварэнні нацыянальнай інавацыйнай сістэмы з удзелам універсітэтаў краіны, рэкамендацыі, арыентаваныя на ўдасканаленне інавацыйнай палітыкі беларускай дзяржавы, разгледжаны вопыт рэалізацыі дзяржаўнай падтрымкі інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, дадзены сацыялагічны аналіз навуковага патэнцыялу краіны;
  • зборнікі артыкулаў, тэзісы дакладаў, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый (у тым ліку і рэгіянальных) студэнтаў і маладых вучоных вядучых вну краіны; навуковыя працы маладых вучоных НАН Беларусі;
  • каталогі інавацыйных праектаў і распрацовак НАН Беларусі і іншых навуковых арганізацый і ўстаноў краіны;
  • статыстычныя зборнікі;
  • аналітычныя даклады аб стане і перспектывах развіцця навукі ў РБ;
  • матэрыялы Першага з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь.
Выстаўка адрасавана вучоным, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вну. Яна размешчана ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх).

Кантактны тэлефон 293-28-86.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам