ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва
Белавежскае дзіва

Будучыня без наркотыкаў

Будучыня без наркотыкаў
Іншыя навіны

З 15 чэрвеня па 12 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Будучыня без наркотыкаў”.


Выстаўка прысвечана Міжнароднаму дню барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.

Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 7 снежня 1987 года (рэзалюцыя 42/112) і штогод адзначаецца 26 чэрвеня. Ён быў усталяваны па рэкамендацыі Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам у мэтах узмацнення міжнароднага супрацоўніцтва для стварэння свабоднага ад наркаманіі грамадства.

Гісторыя барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў налічвае ўжо амаль 100 гадоў, але і сёння наша грамадства далёка ад вырашэння дадзенай праблемы. У ХХІ стагоддзі наркотыкі па-ранешаму працягваюць разбураць жыцці людзей, становяцца прычынай злачынстваў і ставяць пад пагрозу ўстойлівае развіццё грамадства. Яны ствараюць сур’ёзную пагрозу здароўю і дабрабыту ўсяго чалавецтва, незалежнасці дзяржаў, дэмакратыі, стабільнасці нацый, структуры ўсіх грамадстваў, а таксама годнасці і спадзяванням мільёнаў людзей і членаў іх сем’яў.

Наркотыкі самі па сабе, як хімічныя рэчывы, не могуць быць ні злом, ні дабром: тую або іншую якасць ім надаюць людзі ў залежнасці ад таго, для чаго іх прымяняюць. Але наркаманія, што распаўсюджваецца ў грамадстве, з’яўляецца несумненным злом. Гэта, напэўна, адна самых страшных з’яў нашага сучаснага жыцця, у большай ці меншай ступені гэта хвароба ўсіх краін. Сёння ва ўсім свеце прымаюць наркотыкі больш за 220 млн чалавек, і з кожным днём ўсё большая колькасць людзей трапляе ў залежнасць ад страшнай заганы. Наркаманія вядзе да імклівага росту выдаткаў на медыцынскае абслугоўванне, распаду сем’яў, ін’екцыйная наркаманія садзейнічае пашырэнню маштабаў распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу і гепатыту.

У сувязі з пашырэннем гэтай праблемы і сур’ёзнасці яе наступстваў у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы міжнароднай супольнасці вядзецца эфектыўная работа па супрацьдзеянні назаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы наркаманіі і лячэнні наркаспажыўцоў. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца краінай-удзельніцай Адзінай канвенцыі аб наркатычных сродках, Канвенцыі аб псіхатропных рэчывах, а таксама Канвенцыі ААН аб барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. З гэтымі дакументамі можна пазнаёміцца на прадстаўленай выстаўцы.

Матэрыялы, што экспануюцца на выстаўцы, раскажуць чытачам і наведвальнікам бібліятэкі пра меры, прынятыя ўрадамі краін і разнастайнымі міжнароднымі арганізацыямі для ўмацоўвання міжнароднага супрацоўніцтва па скарачэнні як незаконнага абароту наркотыкаў, так і іх спажывання, пра гісторыю барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў і шляхі вырашэння гэтай праблемы на сучасным этапе.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • наркотыкі і грамадства: гістарычны нарыс;
  • міжнародны кантроль за распаўсюджваннем наркотыкаў;
  • прававыя меры процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў;
  • папярэджанне і прафілактыка наркаманіі;
  • лячэнне і рэабілітацыя нарказалежнасці;
  • барацьба з наркаспажываннем і незаконным абаротам наркотыкаў у Рэспубліцы Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 дакументаў на рускай, нямецкай, французскай і англійскай мовах. У асноўным гэта дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры.

Выстаўка адрасавана сацыяльным і медыцынскім работнікам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, выкладчыкам і студэнтам – усім, хто цікавіцца праблемамі наркаманіі.

Спасылкі на сайты ААН і сістэмы ААН:

Дакументы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам