ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт дэлегацыі беларусаў Расіі
Пра кнігі і чытачоў – у эфіры “Радыё-Мінск”

Белая ластаўка Беларусі

Белая ластаўка Беларусі
Іншыя навіны

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Творчасць Ніны Мацяш – неацэнны скарб нацыянальнай культуры, духоўна-маральных каштоўнасцей. Для нашчадкаў Ніна Іосіфаўна – гэта ўвасабленне моцы чалавечага духу. У сваіх творах яна неаднаразова звяртаецца да пакутлівага роздуму чалавека над пытаннямі свайго жыцця, прызначэння, напоўненасці зместу свайго існавання.

Светлы сум па ўласным лёсе, незгасальны аптымізм, поўная адсутнасць нараканняў на жыццё і любоў… Любоў да ўсяго і да ўсіх прысутнічаюць у кожным з яе паэтычных зборнікаў, якія прадстаўлены у раздзеле выстаўкі “У краіне промняў ясных”. Таксама у раздзеле змешчаны кнігі для дзяцей, п’есы, эсэ і вершы, напоўненыя святлом кахання і любові.

Развіццё нацыянальнага літаратурнага працэсу Н. Мацяш не ўяўляла без перакладчыцкай дзейнасці. Дасканала авалодаўшы некалькімі замежнымі мовамі, паэтэса поруч з паэтычным майстэрствам адточвала майстэрства перакладчыка. Творчы падыход да тэкстаў дазваляў перакладчыцы не толькі захаваць змест, дух твора, але і паглыбіць часам аўтарскую думку. Яе мастацкія пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моў кніг Ж. Аліўе, А. Сент-Экзюперы, Л. Кастэнка, В. Барны, В. Шымборскай і іншых прадстаўлены у раздзеле экспазіцыі “Таленавітая, шчодрая, мужная”.

Асобна экспануюцца кнігі, артыкулы і энцыклапедычныя матэрыялы, прысвечаныя жыццю і літаратурнай спадчыне паэтэсы.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам