ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце
IV Рэспубліканскі агляд-конкурс

Беларускае мовазнаўства і літаратуразнаўства

Беларускае мовазнаўства і літаратуразнаўства
Іншыя навіны

З 1 жніўня па 15 кастрычніка 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Беларускае мовазнаўства і літаратуразнаўства" (выданні 2005-2008 гг).




Экспазіцыя прызначана ўсім тым, хто цікавіцца беларускім словам, займаецца вывучэннем або выкладаннем беларускай мовы і літаратуры ў сярэдніх, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, а таксама даследчыкам і навукоўцам, якія працуюць у дадзеных галінах ведаў. Матэрыялы экспазіцыі раскрываюць гісторыю развіцця і сучасны стан беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, уздымаюць праблемы мовазнаўчага і літаратуразнаўчага працэсаў.


Па дадзенай тэме на выстаўцы прадстаўлена больш за 650 дакументаў, якія сістэматызаваны ў наступныя раздзелы: "Беларуская мова: захаванне, удасканаленне, пашырэнне", "Асаблівасці сучаснага літаратуразнаўчага працэсу", “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратуры”, “Слоўнікі”.
Экспазіцыю складаюць падручнікі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, шматлікія навуковыя манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, матэрыялы рэспубліканскіх і міжнародных чытанняў і канферэнцый, зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў, слоўнікі. Сярод вучэбнай і навукова-метадычнай літаратуры шмат кніг, выдадзеных у наступных серыях: "Выхоўваем грамадзяніна", "З вопыту работы", "Майстэрня настаўніка", "Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам", "Рыхтуем дамашнія заданні", “Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”" і інш.


Акрамя публікацый агульнага характару, на выстаўцы прадстаўлены асобныя навуковыя выданні апошніх гадоў, прысвечаныя вядомым беларускім мовазнаўцам, такім як П. Шуба, П. Сцяцко, С. Некрашэвіч, М. Цікоцкі, М. Жыдовіч і іншым, а таксама шматлікія біяграфічныя і літаратурна-крытычныя публікацыі, у якіх расказваецца пра жыццё і творчасць знакамітых беларускіх пісьменнікаў, такіх як М. Багдановіч, У. Дубоўка, Я. Колас, Я. Купала, В. Быкаў, У. Караткевіч, У. Калеснік, М. Танк, Я. Янішчыц і інш.


Асобай увагі чытачоў заслугоўвае раздзел "Слоўнікі", у якім прадстаўлены беларускамоўныя слоўнікі рознай тэматыкі, складзеныя навукоўцамі ў апошнія гады. Напрыклад: “Граматычны слоўнік дзеяслова”, Мажэйка Н.С. “Частотны слоўнік беларускай мовы", Гілевіч Н. "Дыялектны слоўнік”, Макарэвіч А.В. "Слоўнік устарэлых слоў беларускай мовы", Струкава С.М. "Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў", Трухан Т. М. і Клімчук Ф. Д. "Лексіка апрацоўкі льну: тэматычны слоўнік, лексічны атлас ", Сіда К.М. "Займальны фразеалагічны слоўнік", Баршчэўскі Л. "ЕўраСлоўнік.", "Русско-белорусский словарь жестового языка" і інш.


Кантактны тэлефон 293 27 16

 



Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам