ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларускія вучоныя – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Краязнавец – пра аўтографы Чорнага і Караткевіча, пра вяртанне забытых імёнаў

Беларусь сучасная: захаванне спадчыны

Беларусь сучасная: захаванне спадчыны
Іншыя навіны

З 2 ліпеня да 10 верасня ў кальцавым калідоры 2-га паверха працуе выстаўка, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).

Дата свята звязана з вызваленнем сталіцы нашай Радзімы ад фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня 1944 года, што стала кропкай адліку новай эпохі.

За многія стагоддзі ў беларусаў склалася багатая гісторыя, народ стварыў выдатную літаратуру, музыку, жывапіс, архітэктуру і выразную мову. Усё гэта – каштоўныя складнікі нацыянальнай самабытнасці і адзінства. У суверэннай Беларусі найбольш значныя помнікі археалогіі, архітэктуры і горадабудаўніцтва, гісторыі, мастацтва і нематэрыяльнай творчасці (звычаі, традыцыі, абрады) узяты пад ахову дзяржавы. У сучаснай краіне трэба ашчадна зберагаць і памнажаць гістарычную, культурную і духоўную спадчыну і нацыянальныя традыцыі.

На Беларусі не знойдзецца ніводнай мясціны, якая б не мела сваёй адметнасці. Выстаўка прысвечана перлінам гісторыка-культурнай спадчыны кожнага рэгіёна краіны.

Легендарная і гераічная Брэсцкая крэпасць, найстаражытнейшы лес Еўропы – Белавежская пушча, унікальны драўляны горад XIII ст. – Бярэсце, палацы ў Ружанах і Косаве на Брэстчыне. Помнікі ў старажытных гарадах віцебскай зямлі і прыродныя каштоўнасці Віцебшчыны – полацкая Сафія, нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”, ландшафтны заказнік “Ельня” і інш. Выдатныя замкі і палацы знакамітых дынастый, такія як замкавы комплекс “Мір”, храмы розных канфесій і знакавыя гістарычныя мясціны Гарадзеншчыны (Наваградак, Крэва, Гародня і інш.). Захопіць дзівосамі і беларускае Палессе – запаведная прырода нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, “горад старавераў” Ветка, старадаўнія Тураў, Мазыр, Рэчыца, Чачэрск і іншыя мясціны Гомельшчыны. Асаблівую цікавасць выклікае сусветная каштоўнасць – Нясвіжскі палац Радзівілаў, а таксама касцёл бернардзінцаў у Будславе, старадаўнія гарады Заслаўе, Барысаў, Слуцк, Маладзечна, Мядзель, нацыянальны парк “Нарачанскі”, мемарыяльныя комплексы ў Хатыні, Трасцянцы, Курган Славы на Міншчыне. І, вядома, нельга не ўспомніць палацава-паркавыя ансамблі, манастыры і крэпасці ў старажытных гарадах Магілёўшчыны – Мсціславе, Крычаве, Прапойску, Магілёве, Быхаве, Жылічах,  Бабруйску і інш.

У экспазіцыі прадстаўлены энцыклапедычныя, навукова-папулярныя і турыстычныя ілюстраваныя выданні, якія дазваляюць пазнаёміцца з неацэннымі скарбамі беларускай зямлі, захапіцца нацыянальнымі багаццямі і скласці свой маршрут для знаёмства з імі.


Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Час яе работы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам