ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праблема абароны праў бежанцаў: гістарычныя вытокі і сучаснасць
“Вялікае мастацтва артылерыі” ў музеі кнігі

Беларусь і праваслаўе

Беларусь і праваслаўе
Іншыя навіны

З 13 па 26 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка “Беларусь і праваслаўе”, прымеркаваная да святкавання ў нашай краіне 1025-годдзя Хрышчэння Русі.


Прадстаўлены выданні XIX – пачатку XXI ст. (каля 200 дакументаў), у якіх раскрываецца сутнасць рэлігіі як грамадскай з’явы, паходжанне, станаўленне і распаўсюджванне праваслаўя на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку беларускіх.

У першым блоку экспазіцыі “З гісторыі праваслаўнай царквы” сабраны выданні XIX – сярэдзіны XX ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: жыццяпісы духоўных асоб, падзвіжнікаў і абаронцаў праваслаўя; архіўныя дакументы; акты дыяцэзій; працы і запіскі пра дзейнасць праваслаўных місіянерскіх таварыстваў; гістарычныя апісанні храмаў Беларусі; даведнікі пра святыя беларускія мясціны; павучанні пра розныя ісціны веры, жыцця і набожнасці; апісанні царкоўных і богаслужэбных рэчаў, якія захоўваюцца ў музеях; зборнік помнікаў па гісторыі царкоўнага права (1912); словы, прамовы і пасланні духавенства і г. д.

Другі блок складаецца з наступных раздзелаў:

  • “Праваслаўны шлях”
  • “Праваслаўныя святыні”
  • “Словам і жыціем навучаючы”
  • “Беларусь праваслаўная”

Экспануюцца работы па лёсавызначальных вехах гісторыі праваслаўя, асноватворных вучэннях праваслаўнай царквы. Сабраны ўнікальны дакументальны матэрыял і ўспаміны прадстаўнікоў духоўнага саслоўя некалькіх пакаленняў. У выданнях адлюстроўваецца гісторыя распаўсюджвання праваслаўя на прыкладах жыцця, працы і подзвігаў яго місіянераў, пачынаючы з часоў Хрышчэння Русі ў 988 г. і да нашых дзён.

Кнігі знаёмяць з праваслаўнымі святынямі і змяшчаюць жыццяпісы святых, ушанаваных праваслаўнай царквой, іх пасланні, прамовы і малітвы.

Галоўнае месца на выстаўцы адводзіцца тэме праваслаўя ў Беларусі. У кніжных выданнях адлюстраваны шлях беларускай праваслаўнай царквы, гісторыя і лёс яе храмаў і святынь, прыводзіцца іх мастацтвазнаўчы аналіз. Экспануюцца жыціі вялікіх беларускіх падзвіжнікаў і святых: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Георгія Каніскага, Лявонція Карповіча і інш. На шматлікім кніжным матэрыяле раскрываецца значэнне праваслаўнай царквы ў развіцці беларускай культуры.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам