ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бязмежнае мора…
Беларуска-польскія “Дыялогі”

Беларусь: гасціннасць без межаў

Беларусь: гасціннасць без межаў
Іншыя навіны

У Год гасціннасці запрашаем наведаць выстаўку “Беларусь: гасціннасць без межаў” і пазнаёміцца з культурай, традыцыямі, легендамі і турыстычнымі магчымасцямі нашай цудоўнай краіны.


У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 найнавейшых багата ілюстраваных энцыклапедычных, даведачных, навукова-папулярных і рэкламна-інфармацыйных выданняў, у тым ліку даведнікі, буклеты, фотаальбомы. Тэматычная структура выстаўкі ўключае некалькі раздзелаў.

Раздзел “Краіна Беларусь” змяшчае энцыклапедычныя і навукова-папулярныя выданні, якія даюць агульную характарыстыку краіны, яе насельніцтва, асноўных гістарычных вех, унікальных прыродных ландшафтаў рэспублікі.

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць прайсці “зялёнымі” маршрутамі Беларусі разам з вядомымі фотамастакамі С. Плыткевічам, А. Клешчуком, І. Бышнёвым, Д. Раманюком, чые работы змешчаны ў фотаальбомах “Беларуская экзотыка”, “Пад небам Беларусі”, “Terra vita. Паазер’е – краіна жыцця”, “Беларусь сінявокая”.

У кнігах раздзела “Самабытная спадчына і культурнае жыццё” расказваецца пра краіну з самабытнай культурай, старажытнай і багатай гісторыяй; краіну замкаў і цэркваў, касцёлаў, палацаў і паркаў (даведачныя, энцыклапедычныя і навуковыя выданні “Архітэктура Беларусі”, “Скарбы Беларусі”, “Духовное наследие. Минские храмы” і інш.) У Рэспубліцы Беларусь налічваецца каля 150 музеяў і мноства мастацкіх галерэй. Пра іх відавую і тэматычную разнастайнасць, а таксама месцазнаходжанне можна даведацца з выдання “Музеі Беларусі”.

Традыцыйна развіваецца ў краіне культура рамесніцтва – разьба па дрэве, ганчарства, ткацтва, саломапляценне, што прадстаўлена ў кнігах доктара мастацтвазнаўства Я.М. Сахуты “Сучаснае народнае мастацтва Беларусі”, “Беларускае народнае ганчарства”, “Беларускае народнае мастацтва” і інш.

Стварэнне цывілізаванай турыстычнай інфраструктуры ў Беларусі сёння стала адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця краіны. У рэспубліцы прапануюцца культурна-пазнавальныя, рэлігійныя, рэкрэацыйныя, аздараўленчыя турыстычныя праграмы, а таксама паслугі дзелавога, воднага, спартыўнага і аграэкатурызму. У раздзеле “Запрашаем у Беларусь!” шырока прадстаўлены альбомы пра Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Брэст і Гродна, а таксама даведнікі выдавецтва “Рифтур”, якія стануць добрым компасам для выбару напрамкаў падарожжа.

Традыцыі харчавання – адна з самых багатых частак нацыянальнай культуры. У кожнага народа ёсць свая кулінарная кніга з мноствам выдатных рэцэптаў. Кулінарныя вырабы, зробленыя з натуральных вясковых прадуктаў, створаныя на аснове народных, часам забытых, рэцэптаў, усё больш запатрабаваны насельніцтвам. Апошні раздзел “Смачна есці!” знаёміць чытача з шэрагам правераных рэцэптаў, большасць з якіх суправаджаецца фотаілюстрацыямі.

Выстаўка прызначана шырокаму колу наведвальнікаў бібліятэкі і будзе размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора да 15 жніўня 2014 г.

Кантактны тэлефон: (8 017) 263 29 80.

На інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі створана рубрыка "Год гасціннасці", у якой можна азнаёміцца з Указам № 573 "Аб абвяшчэнні 2014 года Годам гасціннасці", рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па правядзенні Года гасціннасці, літаратурай на тэму "Сардэчна запрашаем у Беларусь!", тэматычнымі інтэрнэт-рэсурсамі, а таксама слайд-шоу, прысвечаным 78-му чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які прайшоў з 9 па 25 мая 2014 г. у Мінску.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам