ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дарунак Урада Масквы
XVI Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Беларусь фестывальная

Беларусь фестывальная
Іншыя навіны

11 чэрвеня 2008 года ў Нацыянальная бібліятэцы Беларусі адкрылась выстаўка "Беларусь фестывальная".


Святочная культура — неад’емная частка жыцця грамадства. Яна цесна звязана з яго сацыяльнай структурай, узроўнем развіцця вытворчых сіл, пануючай у грамадстве ідэалогіяй і г. д. Са зменай палітыка-ідэалагічных пастулатаў беларускай дзяржаўнасці ў 90-я гады мінулага стагоддзя адбылося пашырэнне культурных межаў, актывізавалася культурнае ўзаемадзеянне з краінамі Заходняй Еўропы, стала магчымым правядзенне міжнародных фестывальных мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў іншых краін і выезд беларускіх калектываў на міжнародныя імпрэзы. Фестывальная дзейнасць пачала разглядацца ў якасці перспектыўнага напрамку развіцця дзяржаўнай культурнай палітыкі. Такія рэспубліканскія фестывальныя акцыі, як «Дажынкі», Дні беларускага пісьменства і друку, музычныя святы ў Полацку, Заслаўі, Нясвіжы, Міры, Тураве, з’яўляюцца састаўной часткай дзяржаўнай праграмы адраджэння малых гарадоў Беларусі.

Фестывальны рух народнай мастацкай творчасці ў Беларусі — гэта асобая старонка культурнага развіцця нашага народа. Характэрнай для Беларусі асаблівасцю стала перамяшчэнне акцэнтаў фестывальнай актыўнасці з цэнтра на перыферыю. Многія рэспубліканскія фестывальныя праекты «прыжыліся» ў раённых гарадах. Большасць фестываляў народнай творчасці ўзніклі там, дзе гістарычна было сфарміравана адпаведнае сацыякультурнае асяроддзе. Прыкладамі могуць служыць: фестываль народнага танца «Беларуская полька» (г. Чачэрск Гомельскай вобласці), фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы Віцебскай вобласці), фестываль народнага гумару «Аўцюкі» (в. Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці), фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» (Акцябрскі раён Гомельскай вобласці), абласны фестываль дзіцячага фальклору «Радавод» (г. Брэст), Усебеларускі фестываль нацыянальных культур (г. Гродна) і многія іншыя. Звесткі пра іх сабраны на тэматычнай кніжнай выстаўцы «Беларусь фестывальная», якая налічвае больш за 100 дакументаў. Акрамя фестываляў народнай творчасці ў экспазіцыі таксама прадстаўлены:

  • фестывалі музычнага мастацтва: фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа», Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Январские музыкальные вечера» (г. Брэст), Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель), Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў (г. Мінск), фестываль хрысціянскай музыкі «Благавест»;
  • фестывалі тэатральнага мастацтва: «Белая вежа» (г. Брэст), «Панарама» (г. Мінск), «Тэатральны куфар» (г. Мінск), «М. аrt. контакт» (Магілёўская вобласць);
  • мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад», а таксама мінскі Міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік»;
  • паэтычныя: фестываль рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь (г. Брэст);
  • мастацкія: Усебеларускі фестываль народнага мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск).

Шырока прадстаўлены Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Роля фестываляў неацэнная ў развіцці і ўдасканаленні творчага патэнцыялу нацыянальнай культуры, далучэнні насельніцтва да яе лепшых узораў, у актывізацыі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.

Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

 

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам