ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вяртанне да рамантызму
Ахова праў інтэлектуальнай уласнасці

Беларусь-2010: знамянальныя падзеі мінулага года

Беларусь-2010: знамянальныя падзеі мінулага года
Іншыя навіны

З 1 красавіка па 20 мая ў зале перыядычных выданняў (пам.106) ладзіцца тэматычная выстаўка “Беларусь-2010: знамянальныя падзеі мінулага года”.


Адкрываецца выстаўка шэрагам артыкулаў, у якіх расказваецца пра важнейшыя падзеі палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі. Гэта – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правядзенне чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, на якім абазначана перспектыва развіцця краіны на бліжэйшыя 5 гадоў, умацаванне эканамічнай інтэграцыі Беларусі, Расіі і Казахстана і інш.

Матэрыялы выстаўкі нагадаюць таксама пра разнастайнае культурнае і спартыўнае жыццё краіны ў мінулым годзе. Сапраўднай падзеяй для краіны стала дзіцячае “Еўрабачанне”, якое праходзіла ў Мінску. Пасля рэканструкцыі адкрыліся Мірскі замак, які з’яўляецца ўнікальным узорам нацыянальнага дойлідства XVI–XX стагоддзяў, Беларускі дзяржаўны цырк.

У 2010 годзе ў рэспубліцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю беларускага мастака Івана Фаміча Хруцкага, імя якога было занесена ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА.

30 студзеня для ўсёй Беларусі запомніўся як дзень адкрыцця грандыёзнага культурна-спартыўнага комплекса “Мінск-Арэна”.

Шматлікія публікацыі, якія дэманструюцца на выстаўцы, прысвечаны спартыўным перамогам, у тым ліку і на зімовай Алімпіядзе ў Ванкуверы.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 30 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

       
           
       

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам