ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Канферэнцыя дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк
Папоўнены “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”

Бацькі і дзеці: адказнасць, давер, любоў

Бацькі і дзеці: адказнасць, давер, любоў
Іншыя навіны

З 30 мая па 15 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Бацькі і дзеці: адказнасць, давер, любоў”, прысвечаная Сусветнаму дню бацькоў.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 17 верасня 2012 года (Рэзалюцыя A/RES/66/292) і штогод, пачынаючы з 2013-га, адзначаецца 1 чэрвеня.

Мэта свята – нагадаць жыхарам планеты пра агульначалавечыя каштоўнасці, абараніць і зацвердзіць гэтыя каштоўнасці як аснову трывалай і маральнай сям’і.

Бацькі ва ўсіх частках свету, незалежна ад іх расавай, рэлігійнай, культурнай і нацыянальнай прыналежнасці, з’яўляюцца асноўнымі выхавальнікамі і настаўнікамі сваіх дзяцей, рыхтуючы іх да шчаслівага, паўнацэннага і плённага жыцця. Бацькі з’яўляюцца ядром сям’і і асновай грамадства. Вопыт дзіцяці, атрыманы ім у адносінах з бацькамі, з’яўляецца фундаментальным для ўсяго наступнага жыцця. Для дзіцяці жыццёва неабходна, каб бацькі яго любілі. Без ежы фізічнай ён не ў стане выжыць, без любові і прымання ён не зможа стаць паўнацэннай асобай. Бацькі нясуць адказнасць за выхаванне і абарону дзяцей, за тое, каб поўнае і гарманічнае развіццё іх асобы абавязкова адбывалася ў сямейным асяроддзі і ў атмасферы шчасця, любові і разумення.

Маці адыгрываюць выключна важную ролю ў сям’і, якая служыць залогам сацыяльнай згуртаванасці і адзінства. Выношванне і нараджэнне дзіцяці часта з’яўляецца нялёгкім выпрабаваннем. Жанчыны адчуваюць ні з чым не параўнальнае шчасце пры нараджэнні немаўляці, мацярынскі інстынкт з’яўляецца магутнай сілай, якая звязвае маці і яе дзіця. Парой рызыкуючы жыццём, жанчыны гатовыя падарыць жыццё свайму дзіцяці. Маці, знаходзячыся ў першыя гады неадлучна з дзіцём, з’яўляецца галоўным фактарам, які фарміруе дзіцячую свядомасць і ўспрыманне свету.

Са сталеннем дзіцяці ўзмацняецца выхаваўчая роля бацькі, яго маральны ўплыў. Толькі пры станоўчым актыўным удзеле татаў пад час развіцця сваіх дзяцей у сем’ях ствараецца высокамаральная, шчаслівая атмасфера і вырастаюць здаровыя, сацыяльна адаптаваныя дзеці.

Многім мужчынам цяжка браць на сябе бацькоўскія абавязкі, і гэта амаль заўсёды наносіць непапраўную шкоду сем’ям і, непазбежна, усяму грамадству. Усё гэта паказвае на настойлівую і паўсюдную неабходнасць пазітыўнага прыкладу абодвух бацькоў.

Жанчынам і мужчынам ў роўнай меры патрэбна самая шырокая дзяржаўная падтрымка, каб быць у стане сумяшчаць прафесійныя і сямейныя абавязкі. Сем’і, створаныя на прынцыпах прызнання роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі, будуць спрыяць будаўніцтву больш стабільнага і прадуктыўнага грамадства.

Генеральная Асамблея ААН заклікае ўсе дзяржавы, якія ўваходзяць у склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, далучыцца да святкавання Дня бацькоў і адзначаць яго “ў рамках адносін усебаковага партнёрства з грамадзянскім супольніцтвам, прыцягваючы моладзь і дзяцей”.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інстытут сям’і ў эпоху сацыяльных змен.
  • Жанчына ў сям’і: замужжа, мацярынства, кар’ера.
  • Выхаваўчая роля бацькі ў сям’і.
  • Бацькі і дзеці.
  • Сям’я ў сучасным беларускім грамадстве: рэаліі і перспектывы развіцця.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам, якія працуюць у галіне сацыяльных навук, студэнтам, аспірантам і выкладчыкам сацыялагічных, дэмаграфічных і прававых дысцыплін, а таксама шырокаму кругу чытачоў, што цікавяцца праблемамі сям’і і шлюбу.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам