ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нарада ўдзельнікаў праекта “Сусветная лічбавая бібліятэка”
Перадача кніг, вывезеных з тэрыторыі Беларусі ў гады вайны

Барацьба з карупцыяй – найважнейшы напрамак умацавання дзяржаўнасці

Барацьба з карупцыяй – найважнейшы напрамак умацавання дзяржаўнасці
Іншыя навіны

З 21 чэрвеня па 31 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207) арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Барацьба з карупцыяй – найважнейшы напрамак умацавання дзяржаўнасці”.


Упершыню ў заканадаўстве суверэннай Беларусі паняцце карупцыі было вызначана ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 1993 г., № 2399-XII “О борьбе с преступностью в сфере экономики и с коррупцией”. Больш разгорнутае тлумачэнне паняцця змяшчалася ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 1997 г., № 47-3 “Аб мерах барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй”.

За перыяд з 1997 па 2006 год у барацьбе з карупцыяй прыкметна актывізавалася міжнародная супольнасць. Так як карупцыя з’яўляецца транснацыянальнай з’явай, то для нацыянальнага заканадаўства міжнародныя канвенцыі, якія вызначаюць паняцце карупцыі, маюць вялікае значэнне. Іх палажэнні і паслужылі асновай для прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 г., № 165-3 “Аб барацьбе з карупцыяй” (рэд. ад 28.12.2009 са зм. і дап., якія ўступілі ў сілу з 18.03.2010). Даны закон дэманструе гатоўнасць дзяржавы да рашучага наступлення на карупцыю як маштабную антыграмадскую і небяспечную з’яву ў кантэксце міжнародных падыходаў.

Згодна з міжнародным актам, карупцыя ўяўляе пагрозу для стабільнасці і бяспекі грамадства, падрывае дэмакратычныя інстытуты, дэмакратычныя і этычныя каштоўнасці, справядлівасць і перашкаджае ўстойліваму развіццю і правапарадку. У мэтах забеспячэння планавання і каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у сферы барацьбы з карупцыяй Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 г., № 220 зацверджана Дзяржаўная праграма па барацьбе з карупцыяй на 2007–2010 гады.

Для выканання закона і ў рамках рэалізацыі праграмы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі створана пастаянная камісія па прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў. З мэтай прафілактыкі наведвальнікам і чытачам бібліятэкі прапанавана тэматычная выстаўка “Барацьба з карупцыяй – найважнейшы напрамак умацавання дзяржаўнасці”.

У манаграфіях, навучальных дапаможніках, матэрыялах навукова-практычных канферэнцый, прадстаўленых на выстаўцы, разгледжаны асноўныя аспекты барацьбы з карупцыяй у розных сферах грамадскага жыцця, асаблівасці прававога рэгулявання ў гэтай галіне; на аснове ўсебаковага аналізу айчыннай і замежнай навуковай літаратуры, заканадаўства, матэрыялаў практыкі, вынікаў спецыяльных даследаванняў разгледжаны актуальныя пытанні супрацьдзеяння гэтай негатыўнай з’яве, прапанаваны меры па ліквідацыі прычын, якія яе параджаюць.

Шырока прадстаўлены зборнікі актаў заканадаўства, якія рэгулююць пытанні барацьбы з карупцыяй і каментарыі да іх.

Карупцыя праз свае негатыўныя вынікі можа стаць сур’ёзнай перашкодай на шляху эканамічнага развіцця, таму выкананне антыкарупцыйных праграм павінна быць адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

Выстаўка прызначана для навуковых і практычных работнікаў праваахоўных органаў, дактарантаў, аспірантаў і саіскальнікаў, студэнтаў, курсантаў і слухачоў устаноў адукацыі юрыдычнага профілю.

Кантактны тэлефон: 293-29-80.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам