ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Перадача ў дар факсіміле Полацкага Евангелля
Нястомны працаўнік навукі

Астрожская Біблія

Астрожская Біблія
Іншыя навіны

З 13 сакавіка па 14 мая ў музеі кнігі арганізавана выстаўка “Астрожская Біблія”, прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі і 450-годдзю з дня выдання першай на Русі датаванай друкаванай кнігі “Апостал”.


Беларуская праваслаўная царква 14 сакавіка адзначае Дзень праваслаўнай кнігі. Штогадовае свята было заснавана ў 2009 годзе Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. Яно прымеркавана да выдання першай на Русі датаванай друкаванай кнігі Івана Фёдарава "Апостал" (1564). Сёлета спаўняецца 450 год з дня стварэння гэтага значнага выдання.

Астрожская Біблія – гэта першы поўны і лепшы для свайго часу пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову. Кніга была надрукавана Іванам Фёдаравым у Астрогу ў 1581 годзе па ініцыятыве і на сродкі князя Канстанціна Астрожскага па благаславенні ігумена Дубенскага Іова.

Астрожская Біблія складаецца з 76 кніг Старога і Новага Запаветаў. Для падрыхтоўкі выдання Бібліі ў Астрог былі запрошаны літаратары, перакладчыкі і рэдактары, якія правялі карпатлівую працу, што ўключала параўнальны аналіз разнастайных тэкстаў, іх пераклад і рэдакцыю.

Выданне Астрожскай Бібліі адыграла вялікую ролю ў праваслаўнай асвеце і адукацыі. Для Рускай праваслаўнай царквы гэта Біблія стала носьбітам моўнай нормы, менавіта на яе была арыентавана “Граматыка” (1619) Мялеція Сматрыцкага, якая вызначыла формы царкоўнаславянскай мовы з XVII ст.

Друкаваннем Бібліі кіраваў Іван Фёдараў. Як і ўсе выданні выдатнага першадрукара, Астрожская Біблія была набрана і звярстана бездакорна. Фаліянт аб’ёмам у 1 256 старонак быў выдадзены немалым па тым часе тыражом – 1 500 экзэмпляраў. Ініцыятар выдання, князь Канстанцін Астрожскі, падараваў Біблію рымскаму папе Рыгору XIII, а Іван Грозны – пасланніку англійскай каралевы Джэрому Гарсэю. Вядомая і кніга, якая належала шведскаму каралю Густаву II Адольфу.

На сённяшні дзень захавалася (цалкам альбо часткова) больш за 260 асобнікаў Астрожскай Бібліі. Яны знаходзяцца ў музеях, бібліятэках, архівах Украіны, Расіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Францыі і іншых краін. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца два арыгіналы гэтага старажытнага помніка праваслаўнай веры.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам