ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае
Запрашаем да ўдзелу ў марафоне майстар-класаў

Архітэктура – жыццё маё

Архітэктура – жыццё маё
Іншыя навіны

З 15 снежня па 15 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Архітэктура – жыццё маё”, прысвечаная 70-годдзю беларускага архітэктара і педагога С.А. Сергачова.


Прафесар, доктар архітэктуры, загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Аляксеевіч Сергачоў даследуе гісторыю народнага дойлідства Беларусі, праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры, у тым ліку ў аб’ектах адпачынку, турызму і спорту.

Сяргей Аляксеевіч – адзін са стваральнікаў Беларускага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна (1977–1983), музейнага комплексу старажытных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” ў Пухавіцкім раёне (1992–1997). Найбольш значныя рэалізаваныя праекты архітэктара – жылыя дамы па праспекце К. Ракасоўскага і вуліцы М. Танка (1971–1972), гарналыжны цэнтр “Сонечная даліна” ў Мінску (2006), экспазіцыя “Сялянскі падворак” у гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна” ў Мінскім раёне (2006). Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры – свірна ў экспазіцыі “Млын” гісторыка-культурнага запаведніка “Заслаўе” (1993), фермерскай гаспадаркі каля пасёлка Мольча Светлагорскага раёна (2006) і інш., адным з арганізатараў сістэмы сельскага турызму ў Беларусі, кансультантам Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы”.

На выстаўцы наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі працамі С.А. Сергачова, змешчанымі ў навуковых часопісах, зборніках навуковых прац, вучэбна-метадычных дапаможніках і энцыклапедычных выданнях, у тым ліку з манаграфіямі “Белорусское народное зодчество” (1992), “Жемчужина в Горках: архитектурный ансамбль сельскохозяйственной академии” (2010), “Народное зодчество Беларуси. История и современность” (2015).

Усяго экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 77 16.

Навіны

Восеньскі каляндар “Гадзіны музыкі”

22 Ліс 2019

21 лістапада навуковы супрацоўнік цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, этнамузыкалогіі Таццяна Леанідаўна Канстанцінава ў рамках “Гадзіны музыкі” выступіла з прэзентацыяй на тэму “Каляндарныя абрады і песні беларусаў у восеньскi перыяд”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

22 Ліс 2019

15 лістапада Распараджэннем Беларускай Праваслаўнай Царквы зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кампетэнтна і падрабязна

21 Ліс 2019

20 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

20 Ліс 2019

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111