ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кнігі Беларусі – 2009
Сацыяльная роўнасць і справядлівасць

Акно ў Кітай

Акно ў Кітай
Іншыя навіны

З 5 па 28 лютага 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3 паверх, кальцавы калідор) праходзіць кніжная выстаўка “Акно ў Кітай”.


Нацыянальная бібліятэка Кітая пачала ажыццяўляць буйнамаштабную праграму “Акно ў Кітай” у адносінах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пасля падпісання ў 2007 годзе Мемарандума аб ўзаемаразуменні паміж дзвюма бібліятэкамі, разлічанага на 2006-2010 гг.

На працягу 2008 года ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паступіла больш за 600 экземпляраў выданняў на англійскай і кітайскай мовах па філасофіі, юрыспрудэнцыі, гісторыі, культуры і мастацтве Кітая. Дастаткова поўна прадстаўлены кодэкс законаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Вялікі інтарэс прадстаўляюць серыйныя выданні. Так, напрыклад, серыя “Класічны кітайскі жывапіс у замежных калекцыях” складае 8 тамоў. Аосбна можна вылучыць маляўнічыя альбомы па мастацтве, а таксама выданні, у якіх прадстаўлены буйныя турыстычныя аб’екты краіны.

5 лютага 2009 года адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў асобе надзвычайнага і паўнамоцнага пасла КНР у Рэспубліцы Беларусь спадара Лу Гуйчэна. І гэта толькі невялікая частка культурнага абмену.

На тэматычнай выстаўцы “Акно ў Парыж” прадстаўлена частка падораных дакументаў: кнігі па культуры, эканоміцы, філасофіі і рэлігіі, палітыцы, вайсковай справе, гісторыі, праве, архітэктуры і горадабудаўніцтве, спорце, прыродных рэсурсах Кітая, часопісы і газеты, а таксама мастацкая літаратура (усяго больш за 100 экземпляраў).

Цеснае эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі адлюстроўваецца ў павышанай цікавасці да пяцітысячагадовай гісторыі і культуры Кітая. Выданні, атрыманыя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках праграмы “Акно ў Кітай”, пакладуць пачатак стварэння унікальнай кніжнай калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пра Кітай, дапамогуць у вывучэнні кітайскай гісторыі, культуры, мастацтва, літаратуры, палітыкі і эканомікі.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам