ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Віртуоз партрэта
Вясновы капеж

Ахова водных рэсурсаў: міжнародны і нацыянальны вопыт

Ахова водных рэсурсаў: міжнародны і нацыянальны вопыт
Іншыя навіны

З 16 сакавіка па 3 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Ахова водных рэсурсаў: міжнародны і нацыянальны вопыт”, прысвечаная Сусветнаму дню водных рэсурсаў.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года (рэзалюцыя 47/193) і з 1993 года штогод адзначаецца 22 сакавіка.

Вада – самае распаўсюджанае на Зямлі злучэнне: яна ўтварае ў асноўным усю гідрасферу, уваходзіць у звязаным стане ў склад розных мінералаў і горных парод, знаходзіцца ў раслінах і жывёлах, складаючы ад 50 да 90 % іх вагі, прысутнічае ў глебе, а таксама ў атмасферы. Вада – аснова чалавечага жыцця і адзін з найбольш каштоўных прыродных рэсурсаў, без яе немагчыма было б чалавечае існаванне. Вада займае асаблівае месца сярод усіх злучэнняў. Яна адыгрывае першарадную ролю ў самых разнастайных працэсах і з’явах жывой і нежывой прыроды, а таксама ў практычным выкарыстанні яе чалавекам.

З-за высокіх тэмпаў росту колькасці насельніцтва, няўстойлівых мадэляў спажывання, неэфектыўнага кіравання, забруджвання навакольнага асяроддзя, недастатковага аб’ёму інвестыцый у інфраструктуру і нізкай эфектыўнасці выкарыстання водных рэсурсаў наяўныя на сённяшні дзень запасы вады расходуюцца хуткімі тэмпамі.

У дваццатым стагоддзі выкарыстанне вады павялічылася ў шэсць разоў, а ў будучым яе спатрэбіцца яшчэ больш. Таму перад сусветнай грамадскасцю востра ўстала праблема абароны і захавання водных рэсурсаў планеты, што і паслужыла прычынай штогадовага правядзення Сусветнага дня водных рэсурсаў.

Асноўнымі мэтамі правядзення гэтага Дня з’яўляюцца:

  • спрыянне прыняццю адпаведных мер для рашэння праблемы забеспячэння насельніцтва пітной вадой;
  • інфармаванне грамадскасці пра важнасць аховы і захавання рэсурсаў прэснай вады і водных рэсурсаў у цэлым;
  • далучэнне да святкавання Сусветнага дня водных рэсурсаў урадаў, міжнародных агенцтваў, няўрадавых арганізацый і прыватнага сектара розных краін свету.

Кожны год Сусветны дзень водных рэсурсаў прысвечаецца пэўнай тэматыцы, каб засяродзіць увагу на праблемах, хвалюючых мільёны людзей. Тэма 2012 года – “Вада і харчовая бяспека”. Гэтая тэма сапраўды вельмі актуальная, паколькі на сённяшні дзень каля 700 мільёнаў чалавек у 43 краінах свету жывуць, адчуваючы хранічны голад і недахоп вады пітной якасці, а да 2025 года з гэтай праблемай сутыкнуцца больш за 3 мільярды чалавек.

Для пераадолення праблемы недахопу вады велізарнае значэнне будзе мець комплекснае кіраванне воднымі рэсурсамі. Не меншае значэнне будзе належаць і міжнароднаму супрацоўніцтву, паколькі многія рэкі і ваданосныя гарызонты з’яўляюцца агульным здабыткам краін. Такое супрацоўніцтва будзе спрыяць развіццю гарманічных трансмежных сувязей у цэлым.

У Рэспубліцы Беларусь трансмежнае супрацоўніцтва аднесена да асноўных напрамкаў знешняй палітыкі нашай дзяржавы. Наша краіна валодае багатымі і разнастайнымі воднымі рэсурсамі. У нашай рэспубліцы праблемам захавання, павелічэння і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў надаецца вялікая ўвага. Беларусь падтрымлівае міжнародныя водныя ініцыятывы, накіраваныя на супрацоўніцтва, бяспеку і ўстойлівае развіццё ўсіх краін.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Водныя рэсурсы свету, іх стан і выкарыстанне.
  • Міжнародныя прававыя дакументы ў галіне аховы, захавання і выкарыстання водных рэсурсаў.
  • Міжнародныя вадацёкі: ахова і кіраванне трансмежнымі воднымі рэсурсамі.
  • Дэфіцыт прэснай вады – глабальная праблема. Вада і харчовая бяспека.
  • Выкарыстанне, стан і ахова водных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая вучоным, студэнтам, аспірантам, спецыялістам у галіне гідралогіі, эканомікі прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя і ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі экалагічнай абароны водных рэсурсаў.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Матэрыялы па пытаннях трансмежных водных рэсурсаў

Рэзалюцыі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам