ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Электронныя рэсурсы для сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Доўгачаканая Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: мноства крыніц энергіі для новых здзяйсненняў!

Ахова працы і тэхніка бяспекі: забеспячэнне праў кожнага работніка

Ахова працы і тэхніка бяспекі: забеспячэнне праў кожнага работніка
Іншыя навіны

З 21 красавіка па 16 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Ахова працы і тэхніка бяспекі: забеспячэнне праў кожнага работніка”, прысвечаная Сусветнаму дню аховы працы.

Гэты Дзень штогод адзначаецца 28 красавіка з 2003 года па рашэнні Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

МАП як трохбаковая арганізацыя, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў урадаў, прафсаюзаў і прадпрымальнікаў паўтары соцень дзяржаў, заснавала Сусветны дзень аховы працы, каб прыцягнуць увагу да неабходнасці прафілактыкі вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання, да ажыццяўлення норм існуючага ў гэтай галіне заканадаўства, а таксама ключавых палажэнняў стратэгіі кіравання бяспекай працы.

Большая частка насельніцтва свету праводзіць больш за трэць свядомага жыцця на працоўным месцы, уносячы свой уклад у развіццё грамадства. Праца займае цэнтральнае месца ў жыцці людзей, яна вызначае стабільнасць сям’і і грамадства ў цэлым. Годная праца – гэта бяспечная праца, але грамадства ўсё яшчэ вельмі далёка ад дасягнення гэтай мэты. Паводле статыстычных даных МАП, у свеце кожныя 15 секунд рэгіструецца адна смерць на працоўным месцы, гэта прыкладна 5,5 тысячы смерцяў у дзень. Штогод 2,3 мільёны мужчын і жанчын гінуць у выніку няшчасных выпадкаў на працоўным месцы або прафесійных захворванняў, кожны год адзначаецца 270 мільёнаў няшчасных выпадкаў на працы і 160 мільёнаў выпадкаў прафесійных захворванняў.

Сучаснае грамадства пакуль не ў стане канчаткова вырашыць праблему няшчасных выпадкаў і траўматызму на вытворчасці, таксама як і прафесійных захворванняў, звязаных са спецыфікай той ці іншай дзейнасці.

Сусветны дзень аховы працы – штогадовая кампанія па садзейнічанні бяспечным, здаровым і годным умовам працы, якая праводзіцца на міжнародным узроўні ў рамках Глабальнай стратэгіі МАП у галіне бяспекі і гігіены працы. Прапагандысцкая дзейнасць з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў Глабальнай стратэгіі, а Сусветны дзень аховы працы – важны інструмент у частцы павышэння ўзроўню інфармаванасці пра тое, як павысіць бяспеку і палепшыць умовы на рабочых месцах.

Тэма Сусветнага дня ў 2022 годзе – “Агульнымі намаганнямі сфармаваць пазітыўную культуру аховы працы”. Пазітыўная культура аховы працы будуецца на далучанасці, якая падразумявае актыўны ўдзел усіх бакоў у пастаянным умацаванні аховы працы. Гэта азначае, што як адміністрацыя, так і работнікі даражаць бяспечным і здаровым вытворчым асяроддзем і прыкладаюць намаганні да яго забеспячэння. Там, дзе забяспечана высокая культура аховы працы, работнікі не саромеюцца выказваць заклапочанасць магчымымі пагрозамі для сваёй бяспекі і здароўя або вытворчымі рызыкамі, а адміністрацыя праяўляе ініцыятыву ў плане сумеснага з работнікамі пошуку абгрунтаваных, эфектыўных і надзейных рашэнняў праблем, якія ўзнікаюць. Неабходная для гэтага ўмова – адкрыты абмен інфармацыяй і дыялог, пабудаваны на даверы і ўзаемнай павазе.

У Рэспубліцы Беларусь праводзіцца значная работа па забеспячэнні функцыянавання дзяржаўнай сістэмы кіравання аховай працы. Сфарміравана нацыянальная нарматыўная прававая база, ажыццяўляюцца дзяржаўны нагляд і грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы.

На выставе прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы МАП: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Бяспечная праца – права кожнага чалавека
  • Нарматворчая дзейнасць МАП у галіне аховы працы
  • Прававое рэгуляванне аховы працы
  •  Ахова працы ў арганізацыях і на прадпрыемствах
  • Сістэма аховы працы ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава прызначана для спецыялістаў у галіне аховы працы і міжнароднага працоўнага права, эканомікі працы і сацыяльных адносін, кіраўнікоў і спецыялістаў органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзаў, а таксама студэнтаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам